23 ліпеня ў Данбасе загінулі шэсць украінскіх жаўнераў

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў спікер адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў пытаннях спецаперацыі на ўсходзе краіны Аляксандр Мотузянік, перадае «Інтэрфакс-Украіна».


«За мінулыя содні, на вялікі жаль, з прычыны баявых дзеянняў шэсць украінскіх вайскоўцаў загінулі», – паведаміў Мотузянік. Паводле прадстаўніка адміністрацыі кіраўніка Украіны, 13 вайскоўцаў былі параненыя і яшчэ восем атрымалі кантузіі.

Нагадаем, што 13 ліпеня сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што кіраўніцтва самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» рыхтуе наступ у кірунку Марыупалю.

30 чэрвеня спікер адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў пытаннях АТО (антытэрарыстычнай аперацыі) Андрэй Лысенка заявіў, што 29 чэрвеня ўкраінскія войскі вялі цяжкія баі з сепаратыстамі пад Дэбальцава.


Паводле belsat.eu

Каментаваць