23 жніўня — Дзень чорнай стужкі

Пасол Літвы ў Вашынгтоне Жыгімантас Павеленіс вітаў рашэнне Кангрэса ЗША абвесціць 23 жніўня Днём Чорнай стужкі ў памяць аб ахвярах савецкага і нацысцкага рэжымаў. Па яго словах, гэты сімвалічны акт, які цяпер вельмі важны ва ўмовах агрэсіўных дзеянняў Расіі, — паведамляе delfi.lt.



Нагадаем, у чацвер Палата прадстаўнікоў ЗША зацвердзіла дакумент, згодна з якім 23 жніўня абвяшчаецца Днём чорнай стужкі ў памяць аб ахвярах савецкага і нацысцкага рэжымаў.


Ініцыяваў рэзалюцыю кангрэсмен з літоўскімі каранямі Джон Шымкус з Ілінойса, ініцыятыву актыўна падтрымалі афіцыйныя асобы Літвы.


 

Падобныя рэзалюцыі раней прынялі Еўрапейскі парламент і парламент Канады.

 

23 жніўня было абрана таму, што ў гэты дзень у 1939 савецкая ўлада і нацысты падпісалі таемныя пратаколы, якімі падзялілі сферы ўплыву ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Гэта пагадненне абумовіла акупацыю краін Балтыі ў гады Другой сусветнай вайны.

 

Каментаваць