60-годдзе Сабору БАПЦ адзначылі ў Брукліне

З дня першай царкоўнай службы ў Саборы Беларускай Аўтакефальнай Царквы Кірылы Тураўскага ў Брукліне споўнілася 60 гадоў.

3 лістапада споўнілася 60 гадоў з дня першай царкоўнай службы ў Саборы Беларускай Аўтакефальнай Царквы Кірылы Тураўскага ў Брукліне

З гэтай нагоды ў нядзелю, 5 лістапада, адбылося святочнае архірэйскае набажэнства з удзелам Уладыкі Святаслава.

Пасля набажэнства прыхаджане сабраліся ў грамадскай зале Сабору. Пра гісторыю парафіі і набыцця будынку царквы расказаў старшыня парафіяльнай рады Расціслаў Гарошка.

Пра больш далёкую гісторыю беларускай царквы за часамі ВКЛ расказаў Уладыка Святаслаў. Таксама былі зачытаныя віншавальныя лісты ад Івонкі Сурвіллы, Зянона Пазьняка, святара Леаніда Акаловіча.

Кульмінацыйным момантам святкавання стаў аўдыёзапіс таго самага першага набажэнства, зроблены радыё "Вызваленне". Гімн "Магутны Божа" ўсе прысутныя ўзрушана спявалі разам з царкоўным хорам, у якім удзельнічалі бацькі і дзяды шмат каго з сённяшніх прыхаджан.


Напрыканцы святочнай сустрэчы перад прысутнымі выступілі беларускія выканаўцы Валянціна Пархоменка і Алесь Казак.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць