95-гадовы Эміль Паўэлс пайшоў з жыцця з бакалам шампанскага ў руцэ

Эміль Паўэлс абраў смерць замест пакутлівага жыцця. Ён стаў чарговым пацыентам, да якога была прымененая эўтаназія.



Эміль Паўэлс за дзень да эўтаназіі


"Хто б не хацеў, пакончыць з жыццём, з шампанскім, акружаны роднымі і сябрамі?, — пракаментаваў журналістам сваё рашэнне Эміль Паўэлс. — Калі прыйдзе доктар з ін’екцыяй, я пакіну гэты свет з пачуццём, што добра прайшлі дні”.

Эміль Паўэлс вядомы бельгійскі спартовец. Апошнія месяцы жыцця ён правёў у ложку. У яго быў рак страўніка ў тэрмінальнай фазе. Яго здароўе пагоршылася пасля яго апошняга подзвігу. У сакавіку мінулага года ён выйграў у сваёй узроставай катэгорыі залаты медаль Чэмпіяната Еўропы сярод ветэранаў у бегу на 60 метраў у памяшканні.

Эміль Паўэлс у сакавіку 2013 года. Фота AFP

Бельгійскія СМІ апублікавалі фатаграфіі ўсмешлівага спартсмена ў сваім доме ў Бруге у асяроддзі сям'і, сяброў і чальцоў спартовага клуба, да якога ён належаў. “Гэта была самая прыгожая цырымонія ў маім жыцці”, — сказаў Эміль перад тым як прыступіць да эўтаназіі.

Гэта яшчэ адзін гучны выпадак эўтаназія ў Бельгіі. У траўні мінулага года, такі спосаб сыходу з жацця абраў вядомы бельгійскі хімік Крысціян дэ Дзюў (Christian de Duve), які атрымаў Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1974 годзе.

Бельгія з'яўляецца адной з нямногіх краін, якія легалізавалі эўтаназію. У адпаведнасці з законам 2002 года, эўтаназія ў Бельгіі дазволена, калі пацыент ў сваім розуме і можа адказваць за свае дзеянні просіць гэта зрабіць "добраахвотна, свядома і некалькі разоў", і калі ён не падвяргаецца знешняму ціску. Яго хвароба павінна быць невылечнай і пакуты, фізічныя або маральныя "зафіксаваныя, іх немагчыма вытрымаць і змягчыць”.

У 2012 годзе ў Бельгіі зафіксавана 1432 выпадкаў эўтаназіі. Гэта 2 працэнты ад усіх смерцяў.

Паводле wyborcza.pl

Абмеркаванне:

  • Павел
  • 2014-01-08 18:06:21
у бегУ

Каментаваць