А ты ўжо закахаўся ў Польшчу?

Важная інфармацыя для маладых людзей, зацікаўленых выездам у Польшчу. Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 год з Беларусі на летні семестр (люты — чэрвень 2017).

Стыпендыя GFPS гэта: пяць месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы; магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам, а таксама наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах; удзел у двух семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы.

На працягу гэтага тэрміна гарантуецца апека з боку лакальнай групы GFPS-Polska.  Ну і, канешне, сяброўскія стасункі і незаўбыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Памер стыпендыі складае 1450 злотых. 

Неабходны набор дакументаў:
  • запоўненая анкета;
  • матывацыйны ліст на польскай мове;
  • план побыту ў Польшчы на польскай мове;
  • даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;
  • сертыфікат або копія дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе (у pdf-файлах).

Прыём заявак доўжыцца да 31 кастрычніка 2016!

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl

Больш падрабязная інфармацыя тут

Каментаваць