Аўстрыя. «Аўдыёмарксізм» — слова года

Дзіўнае на першы погляд слова «аўдыёмарксізм» прызнана ў Аўстрыі словам 2009 года. Такое рашэнне прыняў дэканат філалагічнага факультэта універсітэта ў горадзе Грац. Ён штогод праводзіць конкурс новых слоў, якія сталі часткай паўсядзённай мовы. У гэтым годзе перамог «аўдыёмарксізм». Слова з’явілася ўвосень у Вене, дзе студэнты мясцовага універсітэта захапілі актавую залу, патрабуючы палепшыць сацыяльнае становішча. Падчас дэбатаў нехта назваў патрабаванні студэнтаў «аўдыёмарксізмам». Хутчэй, гэта быў жарт.

Дзіўнае на першы погляд слова «аўдыёмарксізм» прызнана ў Аўстрыі словам 2009 года. Такое рашэнне прыняў дэканат філалагічнага факультэта універсітэта ў горадзе Грац. Ён штогод праводзіць конкурс новых слоў, якія сталі часткай паўсядзённай мовы. У гэтым годзе перамог «аўдыёмарксізм». Слова з’явілася ўвосень у Вене, дзе студэнты мясцовага універсітэта захапілі актавую залу, патрабуючы палепшыць сацыяльнае становішча. Падчас дэбатаў нехта назваў патрабаванні студэнтаў «аўдыёмарксізмам». Хутчэй, гэта быў жарт. «Аўдыё» перакладаецца з лацінскай мовы як «чуць». Іншымі словамі, рух студэнтаў аўтар слова трактаваў як рух людзей, якія нешта чулі пра марксізм. Студэнтам, аднак, спадабалася. Тым больш, што «аўдыёмарксізм» перастаў быць выключна аўстрыйскім феноменам.

Па матэрыялах «Standart» (Аўстрыя)

Каментаваць