Аўстрыя. Эва Маралес: кока — гэта не какаін

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, думаецца, надоўга запомніцца ўдзельнікам сусветнай канферэнцыі па барацьбе з наркотыкамі, арганізаванай ААН у аўстрыйскай сталіцы. Перад аўдыторыяй, якая складалася з 54 кіраўнікоў МУС розных краін свету, ён пачаў даказваць, што кока, з якой вырабляецца какаін, не ёсць наркотыкам. Маралес дастаў пук расліны, паклаў сабе ў рот і пачаў есці. Той факт, што ніякага эфекту ўжыванне кокі на яго арганізм знешне быццам не мела, даў яму падставу заявіць: “Кока — не наркотык. Кока — гэта старадаўняя індзейская культура, якой тры тысячы гадоў.

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, думаецца, надоўга запомніцца ўдзельнікам сусветнай канферэнцыі па барацьбе з наркотыкамі, арганізаванай ААН у аўстрыйскай сталіцы. Перад аўдыторыяй, якая складалася з 54 кіраўнікоў МУС розных краін свету, ён пачаў даказваць, што кока, з якой вырабляецца какаін, не ёсць наркотыкам. Маралес дастаў пук расліны, паклаў сабе ў рот і пачаў есці. Той факт, што ніякага эфекту ўжыванне кокі на яго арганізм знешне быццам не мела, даў яму падставу заявіць: “Кока — не наркотык. Кока — гэта старадаўняя індзейская культура, якой тры тысячы гадоў. Сваім арыгінальным учынкам Маралес спрабуе змяніць стаўленне сусветнай грамадскасці да легалізацыі кокі ў Балівіі, дзе яе вырошчваюць прадстаўнікі ягонага электарату — бедныя індзейцы. Аднак давесці паліцэйскім, што прадукцыя індзейцаў ідзе выключна на задавальненне іх асабістых патрэб, а не прадаецца наркатычным баронам, Маралес наўрад ці здолеў.


Па матэрыялах “Der Standart (Аўстрыя)

Каментаваць