Аўстрыя. Сімпсанаў цэнзуруюць

Маштабная антыатамная грамадзянская кампанія ў ФРГ, выкліканая падзеямі ў Японіі, захоплівае ўсё новыя і новыя сферы. 250 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць планаў кансерватыўнага ўраду працягнуць эксплуатацыю нямецкіх АЭС. Цяпер антыатамную справу працягвае аўстрыйская кампанія ORF, якая таксама вядзе трансляцыі на паўднёвую частку ФРГ. Кіраўніцтва кампаніі заявіла, што будзе выразаць з папулярнага мультыплікацыйнага серыялу “Сімпсаны сцэны, дзе галоўны герой жартуе на тэму атамнай катастрофы.

Маштабная антыатамная грамадзянская кампанія ў ФРГ, выкліканая падзеямі ў Японіі, захоплівае ўсё новыя і новыя сферы. 250 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць планаў кансерватыўнага ўраду працягнуць эксплуатацыю нямецкіх АЭС. Цяпер антыатамную справу працягвае аўстрыйская кампанія ORF, якая таксама вядзе трансляцыі на паўднёвую частку ФРГ. Кіраўніцтва кампаніі заявіла, што будзе выразаць з папулярнага мультыплікацыйнага серыялу “Сімпсаны сцэны, дзе галоўны герой жартуе на тэму атамнай катастрофы. Нагадаем, што Гамер Сімпсан, адпаведна сюжэту, працуе на атамнай станцыі і часта выклікае на АЭС аварыйныя сітуацыі. Як лічаць на ORF, у кантэксце таго, што адбываецца ў Японіі, жартаваць з тэмы мірнага атаму не карэктна.

Па матэрыялах “LeMonde (Францыя)

Каментаваць