А заўтра быў мір

Курдскія партызаны заявілі пра прыпыненне вайсковых дзеянняў супраць Турцыі. Пра прычыны і наступствы такога нечаканага рашэння журналіст «Новага Часу». Алег Новікаў размаўляе з Рушту Ілмазамам, актывістам турэцкай партыі «Левыя зялёныя».



— Усім відавочна, што заява курдаў пра прыпыненне вайсковай барацьбы не была аднабаковай ініцыятывай. Існуе своеасаблівая нефармальная дамова паміж курдамі і Анкарой. Чаму Турцыя пасля доўгачасовых спроб сілай зламаць супраціў курдаў нечакана пайшла на дыялог?

— На самай справе, Рэджэп Эрдаган (прэм’ер Турцыі, лідар умеранай мусульманскай «Партыі справядлівасці і развіцця») — не першы кіраўнік ураду, які спрабаваў вырашыць курдскую праблему. Так, у 1990-я гады адміністрацыя прэм’ера Бюлента Эджэвіта вяла перамовы з «Рабочай партыяй Курдыстана» (РКК) — асноўным палітычным акцёрам у лагеры курдскіх нацыяналістаў. Аднак заўсёды на шляху мірнага працэсу стаялі нашы вайскоўцы, якія з часоў Атацюрка мелі асаблівы статус у дзяржаве. Генералы, якія лічаць сябе захавальнікамі кемалісцкай спадчыны, выступалі за вайсковае рашэнне курдскай праблемы, што, дарэчы, спрыяла таму, што арміі вылучаліся значныя бюджэтныя сродкі, яна падтрымлівала свой аўтарытэт.

Эрдагану, аднак, у адрозненні ад яго папярэднікаў, моцна пашанцавала: прыкладна пяць гадоў таму выпадкова высветлілася, што група генералаў самага высокага рангу замешаная ў спробе вайсковага перавароту. Як вядома, турэцкая гісторыя ведае шмат падобных путчаў, аднак апошнюю змову ўдалося раскрыць на фазе падрыхтоўкі. Пайшлі арышты ў Мінабароны, дзяржаўным апараце. У выніку генералам у мінулым годзе далі па 20 гадоў турмы. Вайсковая фракцыя аказалася дэмаралізаваная, а прэм’ер атрымаў шанец на мір з курдамі.

— Як простыя туркі ўспрынялі навіну пра мір?

— Без сумневу, абсалютная большасць турэцкіх грамадзян вітала мірную развязку канфлікту. Усе былі сытыя вайной, якая цягнецца з пачатку 1980-х гадоў і каштавала каля 80 тысяч чалавечых жыццяў. У дадатак вайсковыя дзеянні заўсёды кепска ўплывалі на бюджэт. Інфармацыя пра прыход міру адразу пазітыўна адлюстравалася на рознага кшталту інвестыцыйных рэйтынгах і індэксах Турцыі.

— Як Турцыя адчувае сябе ў час сусветнага крызісу?

— Як не дзіўна, мы перажываем сапраўдны эканамічны бум. Мяркую, што галоўная крыніца эканамічнага ўздыму — радыкальная лібералізацыя бізнэс-заканадаўства, якую ініцыяваў Эрдаган. Сёння адкрыць сваю справу ў Турцыі стала як ніколі лёгка. ВУП у Турцыі, у адрозненні ад краін-суседзяў, выключна ў плюсе. Аднак я баюся, што цяперашні ўздым — гэта бурбалка, паколькі знешне ўсё гэта нечым нагадвае нядаўнія «бумы» ў той жа Грэцыі. Галоўным стымулятарам выступае рост унутранага попыту, аднак індустрыяльны сектар пры гэтым развіваецца слаба. Галоўным чынам людзі бяруць крэдыты на будаўніцтва прыватнага жылля. Гэты сектар расце рэкорднымі тэмпамі. Аднак шмат хто з эканамістаў прагназуе хуткае вяртанне крызісу ў Турцыю, які назіраўся ў нас у 2008 годзе. Большасць са створаных апошнім часам фірмаў наўрад ці ўтрымаюцца на рынку, а крэдыты, узятыя пад іх развіццё, трэба будзе вяртаць. Крах новаствораных камерсантаў абавязкова пацягне за сабой банкаўскія праблемы, а значыць, і застой у будаўнічым сектары — крыніцы цяперашняга буму.

— Што курды атрымаюць у выніку мірнага пакту? Няўжо Турцыя перастане быць унітарнай дзяржавай? Наколькі верагодны сцэнар, што ў яе складзе з’явіцца аўтаномны курдскі рэгіён?

Аўтаноміі курды не атрымаюць. Проста ў рамках адміністратыўнай рэформы (частка цяперашняй канстытуцыйнай рэформы), быццам, будзе створаны раён з кампактным курдскім насельніцтвам. Гэты раён, як, дарэчы, і іншыя рэгіёны ў Турцыі, атрымаюць больш самастойнасці. Адным словам, фармальна аўтаноміі ў курдаў не будзе, аднак фактычна яна будзе існаваць. Пасля нядаўняй легалізацыі курдскай мовы і культуры нішто не будзе перашкаджаць курдам развіваць інстытуты сваёй дзяржаўнасці нават у такім, на першы погляд, абмежаваным выглядзе. Дарэчы, такая перспектыва — адна з галоўных прычыны таго, чаму новая канстытуцыя буксуе. Аказалася, што нават сярод левых дэпутатаў, якія заўсёды заклікалі да справядлівага рашэння нацыянальнага пытання, хапае дзяржаўнікаў і шавіністаў.

— Якія яшчэ перамены можа пацягнуць новая рэдакцыя турэцкай канстытуцыі?

— Чакаецца, што будзе пашыраная самастойнасць муніцыпалітэтаў, што вельмі цешыць дэмакратычную частку грамадства. Таксама мы вельмі спадзяемся на тое, што для партый будзе зніжаны працэнт для праходу ў парламент. Зараз, каб трапіць у парламент, партыя павінна набраць на выбарах 10 працэнтаў, што абсалютна немагчыма для невялікіх партый. Калі прахадны бар’ер паменшыцца хаця б да пяці працэнтаў, гэта натхніць грамадзян на тое, каб больш актыўна займацца палітыкай.

— Як можа паўплываць мірная дамова на лёс Абдулы Аджалана — гістарычнага лідара РКК, які, як вядома, сядзіць у турме амаль 15 гадоў?

— Першае, што трэба адзначыць: Аджалан адыграў тытанічную ролю ў тым, каб мірная дамова мела месца. Яе заключэнне адначасова лагічна ставіць пытанне аб неабходнасці яго вызвалення. У іншым выпадку не зразумела, нашто трымаць лідара РКК за кратамі. Акрамя таго, улада разумее, што статус вязня яшчэ больш замацоўвае культ асобы Аджалана ў курдскай грамадзе. Яго лічаць амаль бацькам нацыі. Вызваленне Аджалана, які будзе займацца мірнай палітыкай, як мінімум аслабіць яго харызму.

— Напрыканцы нельга не задаць пытанне пра пазіцыю Турцыі ў сірыйскім пытанні. Доўгі час Анкара і Дамаск, быццам, сябравалі, аднак зараз Турцыя ледзь не адкрыта сімпатызуе сірыйскім паўстанцам.

— Я думаю, што наш урад проста на нейкім этапе канстатаваў, што Асад ужо не здольны гарантаваць стабільнасць у Сірыі, ад чаго залежыць мір на ўсім Блізкім Усходзе. Акрамя таго, вайна набывае нейкі варварскі характар. У ход ідзе газавая зброя, прычым каля самай мяжы з Турцыяй. Адсюль і змена прыярытэтаў у дачыненні да Сірыі. Хаця ў Анкары не ў захапленні ад таго, што ўлада ў суседняй краіне патэнцыйна можа перайсці ў рукі ісламістаў, за якімі стаяць арабскія дзяржавы. Магчыма, таму Анкара апошнім часам актыўна выступае за тое, каб тэрмінова быў створаны міжнародны альянс праціўнікаў Асада. Гэта дае шанс на тое, што новы рэжым у Сірыі будзе фармавацца пад кантролем міжнароднай супольнасці, а значыць, ісламісты застануцца палітычнымі мар

Каментаваць