ААН: прыкладна кожны 113-ы чалавек на планеце — бежанец

Колькасць людзей, якія вымушана пакінулі сваё месца жыхарства ў выніку ваеннага канфлікту, дасягнула найвышэйшых паказчыкаў за ўсю гісторыю, паведамляе агенцтва ААН па справах бежанцаў.
 Фота PRESS ASSOCIATION

 Фота PRESS ASSOCIATION



Паводле ААН, на канец 2015 года 65,3 мільёна людзей з'яўляліся бежанцамі, асобамі, якія падалі прашэнне аб атрыманні прытулку, або ўнутрана перамешчанымі асобамі. За мінулы год іх колькасць вырасла на пяць мільёнаў чалавек.

Такім чынам, бежанцам з'яўляецца прыкладна кожны 113-ы чалавек на планеце, падкрэслівае агенцтва. Пры гэтым палова ўсіх бежанцаў — выхадцы з Сірыі, Афганістана і Самалі.

У мінулым годзе каля 35 тысяч уцекачоў прыбылі ў Еўропу сухапутным шляхам, яшчэ больш за мільён вымушаных перасяленцаў перасеклі мяжу з Еўропай па моры, паведамляе Міжнародная арганізацыя па міграцыі. Іншыя агенцтвы называюць значна больш высокія лічбы.

Найбольш жаданым месцам для большасці мігрантаў застаюцца багатыя паўночныя краіны, напрыклад, Нямеччына ці Швецыя.

Нягледзячы на тое што праблемы бежанцаў у Еўропе знаходзяцца ў цэнтры грамадскай увагі, 86% перасяленцаў атрымалі прытулак у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу, адзначаюць у ААН.

Найбольшая колькасць хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку атрымала Германія. На думку ААН, гэта адлюстроўвае гатоўнасць краіны прыняць бежанцаў.

Атмасфера ксенафобіі


Між тым кіраўнік агенцтва ААН па справах бежанцаў кажа, што, пакуль Еўропа спрабуе справіцца з крызісам мігрантаў, у грамадстве замацоўваецца "клімат ксенафобіі, што насцярожвае".


Фота EPA

Фота EPA



Цяперашні наплыў бежанцаў у Еўропу — самы вялікі з часоў Другой сусветнай вайны. Крызіс мігрантаў прывёў да росту падтрымкі груп з ультраправых поглядамі і неадназначнай антыміграцыйнай палітыкай.

У адказ на патокі мігрантаў некаторыя краіны зачынілі свае межы ўнутры шэнгенскай зоны. Спрабуючы неяк урэгуляваць сітуацыю, еўрапейскія краіны дасягнулі пагаднення з Турцыяй. Згодна з дакументам, кожны нелегальны мігрант, які прыбыў у Еўропу пасля 20 сакавіка, будзе адпраўлены назад у Турцыю. Гэта пагадненне жорстка крытыкавалася праваабаронцамі.


Паводле ВВС


Каментаваць