Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

ААН змяніла статус краін Балтыі

Арганізацыя аб'яднаных нацый змяніла статус Эстоніі, Латвіі і Літвы з дзяржаў Усходняй Еўропы ў краіны Паўночнай Еўропы.
Пра гэта паведаміў дэпутат Еўрапарламента, латвійскі палітык Арціс Пабрыкс.

«ААН афіцыйна мяняе статус краін Балтыі з Усходняй Еўропы на Паўночную Еўропу. Гэта тое, да чаго мы належым», — напісаў ён у Twitter.


Акрамя таго, ён дадаў, што такое рашэнне з'яўляецца вельмі важным для ўспрымання ідэнтычнасці гэтых краін.

«Наша культура з'яўляецца культурай Паўночнай Еўропы, Фінляндыя належыць больш да ўсходу, аднак яна не з'яўляецца Усходняй Еўропай», — сказаў Пабрыкс.

Раней паведамлялася, што танкі ЗША прыбылі ў Еўропу для стрымлівання агрэсіі Расіі. У прыватнасці адзначалася, што размяшчэнне павінна завяршыцца да лютага: у Польшчы размесціцца штаб брыгады, а іншыя яе часткі размяркуюцца паміж краінамі Балтыі.

Паводле замежных СМІ

Каментаваць