ААН выпусціла першыя паштовыя маркі з ЛГБТ-тэматыкай

ААН выпусціла першыя ў сваёй гісторыі паштовыя маркі з ЛГБТ-тэматыкай, каб падтрымаць прасоўванне раўнапраўя для прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.



Новыя паштовыя маркі ААН з ЛГБТ-тэматыкай. Фота www.gayrussia.eu


4 лютага Паштовая адміністрацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый выпусціла шэсць новых паштовых марак, якія прасоўваюць раўнапраўе для геяў, лесбіянак, бісексуалаў і трансгендэраў, паведамляе www.gayrussia.eu

Паштовыя маркі падтрымліваюць праваабарончую кампанію ААН "Свабодны і роўны", скіраваную на справядлівае абыходжанне з прадстаўнікамі ЛГБТ-супольнасці.

Дызайнам марак займаўся мастак і арт-дырэктар адміністрацыі ААН Сэрджыа Барадатам. Каларытныя маркі адзначаюць разнастайнасць ЛГБТ-супольнасці. Акрамя таго, гэта першы выпадак выпуску паштовых марак з ЛГБТ-тэматыкай у ААН.

Новыя маркі, намінаваныя ў доларах, еўра і швейцарскіх франках, былі прадстаўлены ў ходзе цырымоніі ў будынку Генеральнай Асамблеі ААН з удзелам мужчынскага гей-хору Нью-Ёрка.

Чарльз Рэдкліф з камісарыята па правах чалавека ў ААН заявіў, што ў апошнія гады ў свеце адзначаны прагрэс у прызнанні правоў ЛГБТ-людзей, але павінна быць зроблена больш, паколькі злачынства нянавісці ўсё яшчэ застаюцца штодзённай з'явай, а гомасексуальнасць у некаторых краінах па-ранейшаму крымінальна пераследуецца.

Першыя паштовыя маркі ААН былі выпушчаныя ў доларавых дэнамінацыі ў Дзень ААН 24 кастрычніка 1951 года. Апроч правоў чалавека, тэмамі марак станавіліся свет, навакольнае асяроддзе і выміраючыя віды.

Каментаваць