«Абдымшчык коцікаў». У Ірландыі адкрылі вакансію мары

У Дубліне адкрылася вакансія мары — ветэрынарная клініка Just Cats шукае чалавека, які будзе цэлы дзень абдымаць коцікаў.
pixabay.com

pixabay.com

Кандыдат павінен любіць катоў, мець далікатныя рукі і мяккі ціхі голас, умець доўга гладзіць жывёл, а таксама разумець варкатанне і адрозніваць яго віды. Але самая галоўная ўмова — мець кваліфікацыю ў ветэрынарнай сферы. «Обдымальшчык коцікаў» будзе супакойваць самых ўстрывожаных і нервовых пацыентаў клінікі, паведамляе meduza.io.

Інфармацыі аб памеры зарплаты і працягласці працоўнага дня ў аб'яве няма.

Каментаваць