АБСЕ: рэферэндум у Турцыі не адпавядае еўрапейскім стандартам

Прыхільнікі і праціўнікі паправак дзейнічалі ў няроўных умовах, заявілі ў АБСЭ. Турэцкая апазіцыя мае намер аспрэчыць вынікі рэферэндуму.

Прыхільнікі паправак. Фота EUROPEAN PHOTOPRESS AGENCY

Рэферэндум аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта Турцыі быў праведзены ва ўмовах няроўных магчымасцяў, прадастаўленых прыхільнікам і апанентам паправак, заявілі ў АБСЭ.

У той час, як тэхнічныя аспекты рэферэндуму былі арганізаваны добра, выбаршчыкі не атрымлівалі бесстаронняй інфармацыі аб асноўных аспектах рэформы, негатыўны эфект аказала таксама абмежаванне асноўных свабод, гаворыцца ў заяве экспертаў арганізацыі.

Паводле апошніх дадзеных, пераход ад парламенцкай да прэзідэнцкай сістэме праўлення ў Турцыі падтрымалі 51% выбаршчыкаў, супраць выказаліся каля 49%.

"У цэлым рэферэндум не адпавядаў стандартам Савета Еўропы", — гаворыцца ў заяве Цэзара Фларына Прэды, які ўзначальвае дэлегацыю Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

На думку прадстаўнікоў АБСЕ, рэферэндум праходзіў у палітычным асяродку, дзе ўшчэмленыя фундаментальныя свабоды, неабходныя для дэмакратычнага працэсу.

Паводле ВВС

Каментаваць