Абвінавачанаму ў забойстве Нямцова далі 20 гадоў калоніі

Маскоўскі акруговы вайсковы суд у чацьвер прысудзіў былому байцу батальёну «Поўнач» МУС Чачні Зауру Дадаеву 20 гадоў калоніі строгага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у забойстве апазіцыйнага расійскага палітыка Барыса Нямцова.
Заур Дадаеў

Заур Дадаеў



Дадаева і іншага абвінавачанага Тамерлана Эскерханава, якому прысудзілі 14 гадоў, таксама пазбавілі воінскіх званняў і ордэнаў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.

Анзору і Шадзіду Губашавым далі 19 і 16 гадоў калоніі строгага рэжыму. Хамзат Бахаеў атрымаў 11 гадоў.

Усіх абвінавачаных таксама абавязалі выплаціць штрафы.

Напярэдадні пракурорка запатрабавала прысудзіць Дадаеву, якога следства лічыць выканаўцам забойства, да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Барыс Нямцоў быў застрэлены 27 лютага 2015 году на Вялікім Маскварэцкім мосце недалёка ад Крамля.

Паводле «Радыё Свабода»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць