Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Ад вулкана Агунг на Балі эвакуявана 35 тысяч чалавек

Улады Інданэзіі чакаюць пачатку вывяржэння вулкана Агунг на папулярным у турыстаў востраве Балі. З тэрыторыі, прылеглай да гары, эвакуявана ўжо 35 тысяч чалавек.

Вулкан Агунг. Фота GETTY

Радыус зона адчужэння пашырана да 12 кіламетраў, узровень небяспекі вывяржэння павышаны да максімальнага.

Ужо некалькі дзён у ваколіцах вулкана працягваюцца бесперапынныя сейсмічныя штуршкі, назіраюцца таксама прыкметы ўздыму магмы да паверхні.

Тысячы эвакуяваных рассялілі ў часовых сховішчах, абсталяваных у мясцовых школах і мэрыі.

Падчас апошняга вывяржэння вулкана Агунг ў 1963 годзе загінула больш за тысячу чалавек.

Дзіця ў сховішчы. Фота REUTERS

Падвышаная сейсмічная актыўнасць у раёне вулкана пачала назірацца яшчэ ў жніўні і з тых часоў бесперапынна нарастала.

Агунг належыць да класа стратавулканаў, ён мае вышыню 3142 метры і размяшчаецца на ўсходзе вострава Балі, прыкладна ў 70 км ад турыстычных раёнаў, якія пакуль знаходзяцца па-за небяспекай.

Міжнародны аэрапорт Балі ў Дэнпасары, які выкарыстоўваецца мільёнамі турыстаў кожны год, пакуль таксама дзейнічае ў нармальным рэжыме.

Агунг уваходзіць у лік 130 актыўных вулканаў Інданезіі, якія з'яўляюцца часткай так званага "Агністага кальца" — вулканічнай зоны, што апяразвае Ціхі акіян.

У апошні раз вулкан Агунг вывяргаўся ў 1963–1964 гадах, калі загінула больш за тысячу чалавек. Фота REUTERS

Аднак міністэрства замежных спраў Аўстраліі выпусціла новыя рэкамендацыі для турыстаў, папярэдзіўшы, што магчымае вывяржэнне здольнае прывесці да адмены многіх авіярэйсаў у гэтым рэгіёне.

У ходзе вывяржэння 1963 года вулкан выкідваў велізарныя піракластычныя патокі і лававыя масы. Піракластычны паток уяўляе сабой воблака, якое хутка рухаецца і складаецца з распаленых газаў, вулканічнага попелу і горнай пароды.

Паводле ВВС


Каментаваць