Ад выбуху ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка пацярпеў студэнт

Паводле слоў паліцыі, пацярпелы лазіў па валунах разам з сябрамі і наступіў на камень.
Фота REUTERS

Фота REUTERS



Студэнт, які лазіў па валунах у Цэнтральным парку Нью-Ёрка, наступіў на выбуховую прыладу і атрымаў цяжкія траўмы, паведамляе ВВС.

Малады чалавек са штату Вірджынія, чый узрост  розных крыніцах указваецца як 18 або 19 гадоў, быў шпіталізаваны — па словах відавочцаў, яму практычна адарвала ступак.

Падстаў лічыць гэты інцыдэнт звязаных з тэрарызмам няма, заявілі прадстаўнікі паліцыі Нью-Ёрка.

Святкаванне Дня Незалежнасці 4 ліпеня часта суправаджаецца запускам феерверкаў, якія некаторыя спрабуюць вырабіць самастойна.

Па словах паліцыянтаў, пацярпелы лазіў па валунах разам з сябрамі і наступіў на камень, пад якім быў феерверк. Зараз малады чалавек знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім, але стабільным стане.


Каментаваць