Ад «Лузітаніі» да Боінга

Калі год назад выбухнуў канфлікт на Данбасе, шмат хто параўноўваў сітуацыю з падзеямі 1914-га года. Асацыяцыі з падзеямі стогадовай даўніны ўзнікаюць і сёння, калі увесь свет сочыць за следствам вакол катастрофы малайзійскага Боінга.



На тое, як будуць разівацца падзеі вакол следства збітага на Данбасе малазійскага Боінга, можа паўплываць стогадовы юбілей патаплення лайнера «Лузітанія» — адна з нагодаў устулення ЗША ў Першую сусветную вайну.

Нагадаем, што «Лузітанію» — брытанскі трансатлантычны пасажырскі лайнер, — 7-га мая 1915-га года пусціла на дно нямецкая субмарына. У выніку катастрофы, якая адбылася ля берагоў Ірландыі, загінула 1.100 пасажыраў, 128 з якіх былі грамадзянамі ЗША.

Навіна пра патапленне лайнера выклікала негатыўны рэнананс ва ўсім свеце і моцна ўдарыла па рэпутацыі Берліна. Дастаткова сказаць, што атака на «Лузітанію» была рэзка асуджана кіраўнікамі Асманскай і Аўстра-Венгерскай імперый, якія былі саюзнікамі Германіі ў Першай сусветнай. Папа Рымскі Бенедыкт XV адправіў кайзеру і Вільгельму II тэлеграму, у якой выказаў сваё шкадаванне з нагоды яго бесчалавечных метадаў.

Праблема для немцаў ускладнялася тым, што нямецкая прэса не адразу зразумела трэнд. Некаторыя выданні ў Германіі назвалі патапленне «чарговым подзвігам нямецкага флоту», «поспехам, якія падняў маральны дух» і нават «гуманым актам».

Такія ацэнкі, безумоўна, спрыялі антынямецкім эмоцыям. Па свеце пракацілася цунамі антыгерманскіх пагромаў. Натоўп біў шыбы ў кожнай краме, назва якой падавалася ім нямецкай. У Лондане ўладальнікі адной з крамаў, баючыся пагромаў, нават напісалі на ўваходзе: «Мы рускія». У Вялікабрытаніі і ЗША разгарнулася прапагандысцкая кампанія аб барбарстве нямецкіх падводнікаў, што справакавала наступны віток жорсткасці і гвалту ў вайне на моры. У жніўні 1915-га камандзір адной з брытанскіх падлодак расстраляў палонны экіпаж нямецкай субмарыны.

З улікам апісанай рэакцыі нямецкаму МЗС прыйшлося тэрмінова прапаноўваць свае версіі. Першы варыянт быў не вельмі арыгінальны. Адзін з нямецкіх дыпламатаў апраўдаў учынкі падводнікаў наяўнасццю на барту карабля «кантрабанднай зброі» і тым, што нямецкія маракі «не хацелі гэта рабіць». Пасля у справу пайшла тэза пра тое, што пасажыры лайнера свядома ішлі на рызыку: яшчэ 18-га лютага нямецкае пасольства ў ЗША папярэдзіла амерыканцаў, што тэррыторыя вакол брытанскіх выспаў ёсць «вайсковай зонай» і, як следства, Германія не будзе несці адказнасці за лёс караблёў і іх пасажыраў, што плаваюць у гэтай акваторыі. Тым больш гэта тычылася такіх караблёў, як «Лузітанія», якая фармальна адносілася да класу «дапаможныя вайсковыя караблі».

Апраўданні мала паўплывалі на публічную думку. Найбольш агрэсіўныя колы ў ЗША патрабавалі неадкладнага аб’яўлення вайны супраць «каварных тэўтонаў», аднак прэзідэнт Вудра Вільсан абмежаваўся рэзкай нотай. У асабістым адказе кайзер Вільгельм II прынёс спачуванні амерыканскаму народу і сем'ям загінулых на «Лузітаніі». Так ці інакш, нямецкія падлодкі пакінулі гэты арэал Атлантыкі да зімы 1917-га года.

Новая эскалацыя вайны падлодак і чуткі пра тое, што Германія фліртуе з Мексікай падштурхнула Штаты афіцыйна ўступіць у вайну ў лютым 1917-га.

Праўда, дэбаты вакол рэйсу «Луіітанія» на гэтым не скончыліся. Да сёння гісторыкі спрабуюць дакапацца да таямніцы загібелі карабля. Ёсць думка, што брытанцы наўмысна «падставілі» «Луізітанію», каб уцягнуць Штаты ў вайну. Дасюль не раскрытая загадка другога выбуху, які, па сутнасці, і патапіў карабель. Справа ў тым, што, паводле нямецкіх крыніцаў, у бок «Лузітаніі» была выпушчаная адна тарпеда. Гэта дае падставы меркаваць, што другі выбух быў следствам дэтанацыі нелегальных боепрыпасаў ў трумах.

Аднак сёння трагедыя «Лузітаніі» цікаваць публіку хутчэй з-за падабенства на справу малазійскага Боінга. Некаторыя ввыданні праводзяць паралелі паміж «Лузітаніяй» і майлазійскім лайнерам, заклічаючы палітыкаў да рашучых дзеянняў. Сайт Ammoland піша: «17 ліпеня 2014 года, праз дзевяноста дзевяць гадоў паталення «Луізітаніі», пасажырскі самалет кампаніі Malaysia Airlines без папярэджання быў збіты ракетай расійскай вытворчасці над Украінай. 298 мёртвых, ніхто не выжыў! ЗША, Вялікабрытанія, і ўся Заходняя Еўропа абураныя! Кіраўнік Расіі Пуцін,у сваю чаргу, спрабуе адкруціцца ад адказнасці, хаця кожны ведае праўду. Між тым, памочнікі Пуціна ва Украіне планамерна знішчаюць усе доказы, адначасова прадухіляючы любыя кампетэнтныя расследаванні».

Праварадыкальныя медыі, што сімпатызуюць Пуціну, на свой капыл трактуюць спачыну «Лузітаніі». «Украінскі ўрад хоча стварыць падставу для ўдзелу НАТА ва Украіне і цалкам выдаліць Украіну з расійскай сферы ўплыву, зрабіць на яе базе заходні пратэктарат. Паралелі з акіянскакім лайнерам «Лузітанія» відавочныя. Гібель карабля была выкарыстана урадам ЗША ў якасці падставы, каб далучыцца да саюзнікаў падчас WW1. Праз 100 гадоў брытанскія вадалазы паказалі, што карабель сапраўды ўтрымліваў вялікую колькасць вайсковай кантрабанды, што рабіла яго законнай мэтай для падводных лодак. Аварыю MH17 таксама можна выкарыстаць, каб справакаваць канфрантацыю паміж Вашынгтонам і Масквой, пры жаданні Вашынгтона» (Deep resource).

Выданне Guardian лічыць, што трагедыі «Лузітаніі» і збітага над Данбасам Боінга даказваюць адказнасць вышэйшых асобаў за злачынствы падпарадкаваных. «У 1915 годзе кайзер Вільгельм санкцыянаваў камандзіраў падлодак тапіць любы карабель, кал былі падставы меркаваць, што ён брытанскі або французскі, і рабіць гэта без папярэджання. Прарасійскія паўстанцы ва Украіне таксама павінны былі дзейнічаць па загадзе. Нават калі яны зрабілі памылку, то нехта дазволіў зрабіць ім такую памылку, дапускаючы падобныя жахлівыя наступствы».

Пакуль цяжка сказаць, якую выснову зробіць заходні палітыкум і грамадскаць з юбілея катастрофы «Лузітаніі», аднак на агульную дыскусію вакол следства па справе MH17 гэта паўплывае. Дарэчы, на думку брытанскага Guardian, журналістам таксама мае сэнс узгадаць мінулае. Guardian зазначае, што расійская прапаганда сёння працуе па тых жа канонах, што і брытанская стагодзе назад, калі выдумляліся самыя неверагодныя тэмы, каб у цягнуць янкі ў вайну. Напрыклад, тады брытанскія Кісялёвы пісалі, што ў нямецкіх школах з нагоды патаплення «Лузітаніі» абвясцілі вакацыі.

Каментаваць