Адвакат Эдварда Сноўдэна абверг інфармацыю пра яго смерць

Адвакат былога агента спецслужбаў ЗША Эдварда Сноўдэна Анатоль Кучарэна абверг інфармацыю ў заходніх СМІ пра тое, што яго падабаронны нібыта забіты ў Расіі, перадае www.kommersant.ru.
© AP Photo

© AP Photo




Анатоль Кучарэна заявіў, што спадар Сноўдэн «жывы, здаровы, з ім усё добра». Паводле адваката, нагодай да з'яўлення ілжывай інфармацыі пра смерць маглі паслужыць паведамленні ў Twitter Сноўдэна.

«У чарговы раз нам даводзіцца назіраць пэўныя спекуляцыі на тэму Эдварда Сноўдэна. Вядома, зразумела, што напэўна ёсць зацікаўленыя людзі, якія могуць на гэтай тэме спекуляваць, ужо на працягу некалькіх гадоў. Магу адказна заявіць, што ён жывы, здаровы, жыве ў Расіі, займаецца сваёй любімай справай, сваёй працай, і з'яўленне тых ці іншых знакаў у яго Twitter не сведчыць пра тое, што ён знаходзіцца ў нейкай небяспецы. Гэта пэўная спецыфіка працы, і ў гэтым нічога дрэннага няма», — падкрэсліў спадар Кучар.

Нагадаем, Белы дом праз больш за два гады адказаў на петыцыю, што падпісалі амаль 168 тысяч чалавек, і адмовіўся памілаваць Эдварда Сноўдэна. Саветнік прэзідэнта ЗША па ўнутранай бяспецы і барацьбе з тэрарызмам Ліза Манака заявіла, што спадар Сноўдэн павінен вярнуцца ў ЗША, а не ўхіляцца ад наступстваў сваіх дзеянняў. 1 жніўня 2014 года Эдвард Сноўдэн атрымаў у Расіі трохгадовы від на жыхарства.


Каментаваць