Афіцэр ЗС РФ раскрыў таямніцы дывізыёну БРК «БАЛ» у Крыме

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае ідэнтыфікацыю ўзбраення і тэхнікі расійскіх акупацыйных войскаў у Крыме. 



У чарговым OSINT-расследаванні будуць пададзеныя дазеныя выведкі пра дакладнае месца дыслакацыі расійскіх берагавых ракетных комплексаў (БРК) «БАЛ» навасфармаванай 15-й ракетнай брыгады берагавой абароны, для якой узбраенне і тэхніка былі перакінутыя ў Крым з Дагестана.

Адной з галоўных прычынаў захопу й акупацыі Крыма Расіяй з'яўлялася практычнае ўвасабленне дактрыны, так званай, «перадавой вайсковай прысутнасці». Пасля анэксіі некалі квітнеючая паўвыспа паступова ператвараецца на вайсковую базу, своеасаблівы «прыродны авіяносец». Гэтая тэндэнцыя працягвае захоўвацца і перашкаджае сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёну.

Да таго ж, пачынаючы з сакавіка 2014 г., апроч іншага ўзбраення, расійскія акупацыйныя войскі павялічылі колькасць сродкаў сыстэмаў супрацьпаветранае абароны, перакінуўшы на паўвыспу шэраг разнастайных ЗРК. У прыватнасці, у 2014 г. у Крым пасля «перафарматавання» быў перабазаваны 46-ы асобны берагавы ракетны дывізыён марской пяхоты (46-й АБРДН МП) з складу Каспійскай флятыліі (в/ч 85103, г. Каспійск, Рэспубліка Дагестан). Ён мае ва ўзбраенні найноўшыя мабільныя берагавыя ракетныя комплексы (БРК) з назовам «БАЛ», паводле кадыфікацыі НАТА: SSC-6 «Sennight».

·                                 Даведка пра берагавы ракетны комплекс “БАЛ”

Гэты дывізіён, які складаецца з 4 пускавых установак (ПУ), каманднага пункту й транспартна-перагрузачнай машыны ўвайшоў у склад зноў сфармаванай 15-ай ракетнай брыгады берагавой абароны (в/ч 80365, афіцыйнае мейсца базавання — г. Севастопаль).

Характэрна, што ў адкрытым доступе канкрэтныя матэрыялы з “унутранага жыцця” гэтай часткі практычна адсутнічалі, рэдкім выключэннем былі фота, у якіх устаноўкі БРК «БАЛ» былі зафіксаваныя падчас парадаў або на афіцыйных вышкалах. Валанцёры-выведнікі InformNapalm раскрылі некаторыя новыя падрабязнасці, звязаныя з вайсковай тэхнікай і асабовым складам брыгады дзякуючы афіцэру ЗС РФ, які падаў усю неабходную інфармацыю ў сваім сацыяльным профілі.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя на афіцэра расійскіх акупацыйных войскаў.

Старэйшы лейтэнант ЗС РФ Мельнікаў Мікалай Пятровіч, родам з г. Канск, 03.11.1990 г.н., Skype: nikolay23544, старонка ў “VK”, архіў профілю і альбому, нумар аўто [м863OE (123)]. Выпускнік Канскага марскога кадэцкага корпуса (школа-інтэрнат, аналаг Сувораўскае вучэльні). Скончыў Ціхаакіянскую вышэйшую вайскова-марскую вучэльню імя С.В. Макарава.

У 2012–2013 гг. Мельнікаў выкладвае фатаздымкі з службы ў Каспійскай флатыліі, дзе ён праходзіў службу ў складзе 46-га асобнага берагавога ракетнага дывізіёну марской пяхоты (АБРДН МП). Пра гэта сведчыць і геалакацыйная прывязка да Карабудахкенцкага раёну Дагестана, да Каспійска і іншыя выведныя азнакі: спецыфічная вайсковая тэхніка, краявід і г.д. У сваім профілі афіцэр мае вялікую колькасць фота, якія падаюць багата інфармацыі пра працу 46-й АБРДН МП таго часу, уключаючы прозвішчы таварышаў у службе, але ў якасці прыкладу мы абралі толькі некалькі фатаздымкаў, у якіх зафіксаваныя элементы сістэмы БРК «БАЛ».

1234234345

Цікавы таксама фатаздымак Мельнікава з 22 кастрычніка 2012 г., які суправаджаецца каментаром  (падаем у  арыгінале): «вертолетная площадка. прилетел из моздока, заряжали его. потом он улетел бородатых долбить».

678

Дужа насычаным з'яўляецца і самы цікавы для нас крымскі пэрыяд службы гэтага «таленавітага» расейскага афіцэра.

Першыя крымскія фота Мельнікаў выкладвае ў верасьні 2014 г. Фатаздымак, у якім зафіксаванае атрыманне звання старшага лейтэнанта, мае геатэг — горад Севастопаль. На паперцы, у якую абгорнутыя пагоны, пазначанае: “Старэйшы лейтэнант Мельнікаў Мікалай Пятровіч пр КЮВО (загад Камандавання Паўднёвае вайсковае акругі) №117 з 23.06.2014 г.”.

5674сев

У наступным фатаздымку зафіксаванае перасоўванне тэхнікі дывізіёну новаспечанага старэйшага лейтэнанта (с. Міхайлаўка ля г. Сакі, на паўночны захад ад Сімферопалю), арыентыр-каардынаты: 45°06’44.1″N 33°38’49.6″E.

1йф

Вядома ж, такі афіцэр не мог застацца без узнагароды «За вяртанне Крыма» (загад Мінабароны ЗС РФ з 01.07.2014 г. №411 з подпісам начальніка в/ч 80365, палкоўніка Алега Буданава).

медаль

Як ужо было зазначанае вышэй, в/ч 80365 — гэта акурат новая 15-я ракетная брыгада берагавой абароны. Такім чынам, было атрыманае дакумантальнае пацьверджанне таго, што «дагестанскія» БРК «БАЛ» сталіся «крымскімі».

Геалякацыя БРК «БАЛ» у Крыме

Падчас зьдзяйсьненьня выведкі сацыяльнага профілю старэйшага лейтэнанта Мельнікава былі выяўленыя некалькі мейсцаў, у якіх былі зафіксаваныя БРК «БАЛ».

Геалякацыя 1, красавік 2015 г.: крыху на ўсход ад мысу Фіялент ля Сэвастопалю, арыентыр:44°29’52.7″N 33°32’50.1″E

гео1

Геалакацыя 2, лістапад 2015 г.: сяло Аленеўка ў Чарнаморскім раёне ля мысу Тарханкут на ўсходнім ускрайку паўвыспы, арыентыр: 45°23’26.7″N 32°29’47.1″E. На адной з 5 адз. тэхнікі зафіксаваны таксама вайсковы нумар [0680 АТ (21)].

гео2

Паводле месца другой геалакацыі ў Чарнаморскім раёне, таксама ў лістападзе 2015 г., фіксуецца і фота палявога лягеру, дзе Мельнікаў зафіксаваны на фота разам з падначаленымі.

палатки

Варта зазначыць, што мейсца дыслакацыі БРК «БАЛ» ёсць вельмі даступнымі аб’ектамі як для партызанскіх дыверсіяў, гэтак і першаснымі мэтамі ў выпадку эскалацыі вайсковай канфрантацыі на паўвыспе. На мапе пазначаныя пазіцыі, дзе былі зафіксаваныя БРК «БАЛ» 15-й ракетнай брыгады берагавой абароны падчас здзяйснення гэтага OSINT-расследавання.

kart

Валантэры міжнароднае супольнасці InformNapalm жадаюць афіцэру акупацыйных войскаў РФ Мікалаю Мельнікаву «поспехаў» у далейшым праходжаньні службы ў сонечным Крыме і дзякуюць за садзейнічаньне ў раскрыцьці службовае інфармацыі. Верагодна, наступны ягоны «кар’ерны рост» пасля гэтай публікацыі можна будзе акрэсьліць фатаздымкам часу ягонае службы ў Дагестане.

жопа

Расследаваньне здзейсніў Nikolay Mahno.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org

Каментаваць