Афрыка. Вайна за раку Ніл

У рэгіёне Усходняя Афрыка на вачах абвастрылася канкурэнцыя за доступ да вадзяных рэсурсаў ракі Ніл. Ніл — самая вялікая пасля Амазонкі рака на планеце, цячэ праз тэрыторыі 9 дзяржаў (усе яны — былыя брытанскія калоніі). Менавіта Лондан прыдумаў рэжым эксплуатацыі рэсурсаў Нілу. У 1929 годзе Лондан перадаў Каіру права вярхоўнай адміністрацыі над ракой. Так, Егіпет мае права вета на праекты будаўніцтва плацінаў і любых ірыгацыйных аб’ектаў. Паводле таго ж закона, Егіпет кантралюе 80 працэнтаў вадзяных запасаў Нілу. Такая сістэма існавала 80 гадоў.

У рэгіёне Усходняя Афрыка на вачах абвастрылася канкурэнцыя за доступ да вадзяных рэсурсаў ракі Ніл. Ніл — самая вялікая пасля Амазонкі рака на планеце, цячэ праз тэрыторыі 9 дзяржаў (усе яны — былыя брытанскія калоніі). Менавіта Лондан прыдумаў рэжым эксплуатацыі рэсурсаў Нілу. У 1929 годзе Лондан перадаў Каіру права вярхоўнай адміністрацыі над ракой. Так, Егіпет мае права вета на праекты будаўніцтва плацінаў і любых ірыгацыйных аб’ектаў. Паводле таго ж закона, Егіпет кантралюе 80 працэнтаў вадзяных запасаў Нілу. Такая сістэма існавала 80 гадоў. Аднак на мінулым тыдні яна пачала рушыцца. 5 краін пад кіраўніцтвам Кеніі аспрэчылі старую формулу. Мяцежныя краіны падпісалі паміж сабой новую дамову, што павялічвае іх квоты на памеры вады, якую можна забіраць з рэчкі. Афіцыйны Егіпет выступіў з рэзкай крытыкай перагляду старой схемы. Для 80-мільённай краіны дэфіцыт вады мог бы стаць катастрофай. Не кажучы ўжо пра тое, што большасць насельніцтва жыве ўздоўж рэчышча. Бок Егіпту заняў таксама Судан. Эксперты ўсур’ёз баяцца, што цяперашняя спрэчка можа стаць каталізатарам вайсковых канфліктаў. Між тым, Лондан заявіў, што ўважліва адсочвае сітуацыю.

Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)

Каментаваць