«Аголеная, якая ляжыць» Мадыльяні ўсталявала рэкорд на Sothebyʼs

Карціна Амедэо Мадыльяні «Аголеная, якая ляжыць» прададзеная на таргах Sothebyʼs у Нью-Ёрку за 157,2 мільёна долараў. Гэта самая высокая цана лота ў гісторыі гэтага аўкцыённага дома. Імя новага ўладальніка палатна Sothebyʼs традыцыйна не раскрывае.
Sothebyʼs / AP / Scanpix / LETA

Sothebyʼs / AP / Scanpix / LETA

Абсалютны рэкорд аўкцыённай цаны на працы Мадыльяні належыць іншай «Аголеная, якая ляжыць», якая ў 2015 годзе была прададзеная на Крысціс за 170,4 мільёна долараў .

«Аголеная, якая ляжыць», прададзеная 14 мая на аўкцыёне Sothebyʼs у Нью-Ёрку была напісана Мадзільяні ў 1917 годзе — за тры гады да смерці. Гэта адна з самых вялікіх работ мастака і адно з пяці яго палотнаў з аголенай натурай, якія калісці выстаўляліся на аўкцыёны.

На таргах Sothebyʼs «Аголеная, якая ляжыць», піша The Guardian, як мяркуецца, была выстаўлена ірландскім бізнэсмэнам Джонам Маньерам, які купіў палатно на аўкцыёне ў 2003 годзе за 26,9 мільёна долараў.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць