Айша Кадафі хаваецца ў Амане

37-гадовая старэйшая дачка палкоўніка Муамара Кадафі падчас рэвалюцыі паспела збегчы з краіны. Хадзілі чуткі, што Айша хаваецца ў Венесуэле. Аднак цяпер дакладна вядома, што прытулак ёй даў Алжыр.



Больш таго, алжырскія ўлады нават вырашылі пасяліць Айшу ў адну з рэзідэнцый прэзідэнта. Праўда, хутка Айшу з таго палацу выгналі з-за серыі канфліктаў з аховай. У дадатак дачка Муамара ламала мэблю і нават спрабавала падпаліць будынак.

Апошняй кропкай для гаспадароў стала атака лівійкі на партрэт алжырскага прэзідэнта, які мірна вісеў у адным з пакояў. Такога вандалізму алжырская ўлада не пацярпела і выставіла Айшу Кадафі з апартаментаў. Праз нейкі час яе таксама выставілі з краіны.

Цяпер вядома, што новы палітычны прытулак ёй далі ў Амане, дзе, дарэчы, хаваюцца яшчэ два сына Кадафі. Застаецца сказаць, што Айша — закляты вораг новага лівійскага рэжыму. Яна асабіста ўдзельнічала ў вайне з паўстанцамі (дарэчы, яна мае пагоны генерал-лейтэнанта), як прафесійны юрыст намагалася засудзіць NАТО за бамбардзіроўкі. Яшчэ адзін матыў для помсты — гібель двух дзяцей і мужа пад агнём паўстанцаў.

Цяпер усе гадаюць, ці працягне жанчына, якую за рыжыя валасы і прыгажосць калісьці называлі Клаўдзіяй Шыфер Паўночнай Афрыкі, вайну з новым лівійскім урадам.
 

Каментаваць