Актывісты Сумшчы заявілі пра блакаду фур Расіі

Актывісты блакуюць рух на трасе Масква—Кіеў. "Свободаўцы" кажуць, што не прапусцілі больш за 40 грузавікоў за шэсць дзён.



Фота: ВА "Свабода"


Актывісты з Сум, Канатопу і іншых гарадоў Сумскай вобласці заявілі, што працягваецца блакада расійскіх грузавікоў на трасе Масква—Кіеў паблізу Батурына. Пра гэта карэспандэнту УНІАН паведаміў дэпутат гарсавета ад ВА "Свабода" Уладзімір Лугавы.

Паводле яго слоў, за 6 дзён блакады актывісты не прапусцілі больш за 40 грузавікоў: "Разгортваем назад на мяжу. Некаторыя вяртаюцца і просяць пусціць, але мы ветліва адмаўляем. Тады яны становяцца побач і чакаюць загадаў ад сваіх начальнікаў. У асноўным яны вяртаюцца назад у РФ", — адзначыў Лугавы.

У сваю чаргу, у Мінінфраструктуры Украіны не раз заяўлялі, што транзітны транспарт свабодна рухаецца па краіне, адзначае Корреспондент.net.

11 лютага ўкраінскія актывісты пачалі блакаду грузавікоў з расійскімі нумарамі. У адказ на гэта 14 лютага расійскі ўрад забараніў транзітны рух украінскіх грузвавікоў. З 25 лютага Украіна аднавіла транзіт фур. Аднак на наступны дзень лідар ВА "Свабоды" Алег Цягнібок заявіў аб аднаўленні блакады фур з РФ.

Нацпаліцыя Ураіны прапанавала на платнай аснове суправаджаць расійскіх перавозчыкаў. Кіраўнік дэпартамента камунікацый Нацпаліцыі Яраслаў Трокі адзначыў, што паслуга МУС добраахвотная і датычыцца ўсіх відаў транспарту з любой краіны, а не толькі расійскіх фур. У паліцыі не каментуюць фіксаваную суму за такія паслугі, спасылаючыся на адсутнасць дадзеных. Разам з тым адзначана, што аплата будзе залежаць ад розных параметраў, уключаючы від транспарту, кіламетраж і ўзровень небяспекі ў рэгіёне.

Каментаваць