Аляксандра Дугіна звольнілі з МГУ

Скандальны расійскі філосаф Аляксандр Дугін паведаміў, што па распараджэнні рэктара МГУ Віктара Садоўнічага звольнены з пасады загадчыка кафедры сацыялогіі міжнародных адносін сацыялагічнага факультэта.



«З парушэннем усіх правілаў рэктар МДУ В. А. Садоўнічы адмяніў свой ​​указ на падставе рашэння вучонага савета МГУ ім. М. В. Ламаносава ад мая 2014 года пра маё прызначэнне па конкурсе на пасаду загадчыка кафедры сацыялогіі міжнародных адносін МГУ ім. М. В. Ламаносава да 2019 года, які сам жа і падпісаў крыху больш чым месяц таму назад, і тым самым мая праца ў МГУ завершана»,  паведаміў Дугін ў сваім Facebook.

«У размове з дэканам Садоўнічы заявіў, што гэта рэакцыя «пэўных колаў» на маю пазіцыю па Наваросіі. Якіх, не ўдакладніў. Дэкан Уладзімір Іванавіч Добранькі, рускі патрыёт, таксама пакінуў свой ​​пост. Тое, за што змагаліся лібералы і атлантысты на працягу столькіх гадоў, адбылося»,  заявіў філосаф. 
 
 
«Рэктар даў гэтаму рашэнню яшчэ і такое дзіўнае абгрунтаванне: па яго словах, «МГУ  месца для навукі, а не палітыкі, а Дугін, маўляў, занадта захапіўся палітыкай». Але далей  цікавае: на месца загадчыка кафедры сацыялогіі міжнародных адносін вылучаны Жырыноўскі. Мабыць, Жырыноўскі ніякага дачынення да палітыкі не мае і займаецца выключна чыстай навукай»,  —  напісаў Дугін. 
 
 
На працягу апошніх месяцаў Дугін актыўна выступаў у падтрымку барацьбы тэрарыстаў на Данбасе супраць кіеўскіх уладаў. А таксама звяртаўся да Пуціна з заклікам увесці войскі ва Украіну. Адмову ад увядзення войскаў ён называў «здрадай», кажучы, што такое рашэнне стане «персанальным самагубствам» для Пуціна.  
 
 
Раней на сайце Change.org з'явілася петыцыя да рэктара МГУ з патрабаваннем звольніць Дугіна са сваёй пасады. Нагодай сталі заклікі да забойства украінцаў, агучаныя Дугіным у інтэрв'ю. 

Каментаваць