Алексіс Цыпрас: я загадаў Варуфакісу абараніць Грэцыю

Абараняючы план “B” былога міністра фінансаў, грэчаскі прэм’ер-міністр параўнаў бітву краіны супраць крэдытораў з ваеннымі дзеяннямі.



Грэчаскі прэм’ер Цыпрас трывала абараняў былога міністра фінансаў у пятніцу, падчас таго, як упершыню гавараў пра сакрэтны “План B”, які ён  замаўляў у Яніса Варуфакіса..

Пасля амаль што тыднёвага маўчання, Цыпрас распавёў парламенту, што ён санкцыянаваў падрыхтоўку да сістэмы “паралельнай ліквіднасці” у тым выпадку, калі Еўрапейскі Цэнтральны Банк прыцісне банкаўскую сістэму Грэцыі.

“Я асабіста аддаў загад рыхтаваць каманду для падрыхтоўкі абароннага плана ў выпадку ўзнікнення непрадбачнай сітуацыі”, — заявіў Цыпрас, які параўнаў становішча, у якім апынулася Грэцыя, з ваенным канфліктам.

"Калі нашыя крэдыторы падрыхтавалі план па выхаду Грэцыі з еўразоны, ці не належыць нам падрыхтаваць наш план па абароне нашых інтарэсаў?”

Пры гэтым прэм’ер заявіў, што ён ніколі “не меў і не рыхтаваў планаў вывесці краіну з зоны еўра”.

З моманту агучвання запісаных перамоў Варуфакіса і гарадскіх інвестараў па “плану Б”, супраць палітыка былі пачаты два прыватныя іскі, у выніку якіх можа пачацца працэс па абвінавачванню экс-міністра ў дзяржаўнай здрадзе.

Апазіцыйныя партыі ў Грэцыі таксама просяць адмовіць былому эканамісту з Эсэкскага універсітэта ў парламанецкай недатыкальнасці з-за ягонай магчымай ролі ў “патаемных” планах.

Тым не менш, прэм’ер адхіліў абвінавачванні палітыка ў плане “дзяржаўнага перавароту ” супраць ягонага ўрада.

"Вы можаце абвінавачваць яго колькі заўгодна за яго палітычны план, за ягоныя сцвкрджанні, за ягоны густ у цішотках, за вакацыі ў Эгіне”

"Але вы не можаце абвінаваціць яго ў крадзяжы грошаў грэчаскага народа ці складанні змовы, каб зацягнуць Грэцыю ў прорву ", — сказаў Цыпрас.

Працэс забеспячэння Грэцыі трэцяга міжнароднага заклада (“bail-out”) спыніўся ў сераду ноччу, пасля таго, як Міжнародны Валютны Фонд паведаміў, што не хоча больш выдаваць грошай, пакуль не будуць узгодненыя рэформы і Еўропа ўсе ж ткі не гарантуе праграму спісання запазычаннасцяў з Грэцыі.

У перамовах удзельнічала шэф місіі МВФ, Дэліа Велскулеску. Еўрапейская камісія кажа, што пазіцыя Фонда, якая ўзгадняецца з Вашынгтонам, застаецца “цалкам сумяшчальнай” з ягонымі партнерамі па крэдыту, Брусэль чакае новую выратавальную праграму згодна з экспертызай МВФ”, — адзначае спікер Еўрапейскай камісіі Міна Андрэева.

Цакалотас, які стаў міністрам замест менш згаворлівага Варуфакіса, зазначае, што перамовы буць працягвацца праз тыдзень.

"Нашыя пазіцыі сышліся па некаторых праблемах — нажаль, меней па іншых”, — сказаў ён.

Каментаваць