Алімпіяда ў Рыа. Дзень чатырнаццаты

Чарговую ўзнагароду для зборнай Беларусі ў чатырнаццаты дзень спаборніцтваў прынёс Іван Ціхан у кіданні молата.

Беларускі малатабоец Іван Ціхан заваяваў срэбра на алімпійскіх гульнях у Рыа! У фінале ён кінуў свой снарад на 77,79 м.

Першае золата сваёй зборнай прынёс пераможца ў гэтым відзе спаборніцтваў таджык Дылшод Назараў з вынікам 78,68 м. Бронза дасталася паляку Войцэху Навіцкаму (77,73 м).

Усэйн непераможны

Ямайскі спрынтар Усэйн Болт у эстафеце 4х100 м выйграў золата Гульняў-2016.

Гэты залаты медаль стаў ужо дзявятым у яго кар'еры. Дагэтуль ён перамагаў на 100 м, 200 м і 4х100 м на трох Алімпіядах запар (Пекін-2008 Лондан-2012 і Рыа-2016).

Па колькасці заваяваных залатых медалёў ён ужо зраўняўся з Маркам Спіцэм, Ларысай Латынінай, Паава Нурмі і Карлам Люісам (ва ўсіх — па 9).

Небяспека да ўзнагародаў Усэйна Болта існуе праз станоўчую допінг-пробу яго партнёра па эстафеце ў Пекіна-2008.

Варта адзначыць, што срэбра ў эстафеце сенсацыйна заваявала зборная Японіі, якая была больш хуткай за зборную ЗША.

Золата для Вялікай Зоркі

Брытанец Нік скелтан на кані Біг Стар заваяваў залаты медаль у індывідуальным канкуры. Срэбра дасталася шведу Педэру Фрэдрыксану, бронза – канадцу Эрыку Ламаза. Такім чынам Скелтан, якому ўжо споўнілася 58 год, стаў двойчы алімпійскім чэмпіёнам. Чатыры гады таму на гульнях у Лондане ён узяў золата ў складзе зборнай Вялікабрытаніі ў камандных спаборніцтвах па канкуры.

Таксама на алімпіядзе:

  • Амерыканская зборная адыгралася ў жаночай эстафеце 4х100 м, адхапіўшы золата ў Ямайкі.
  • Зборная Вялікабрытанія, якая была аўтсайдэрамі спаборніцтваў у жаночым хакеі на траве, сенсацыйна абыграла двухразовых алімпійскіх чэмпіёнаў з Галандыі.
  • Нямецкія футбалісткі выйгралі залатыя ўзнагароды дзякуючы перамозе над Швецыяй.
  • У мужчынскім валейболе зборная Расіі ў паўфінале прайграла гаспадарам, а каманда ЗША – італьянцам.
  • Поспехам для Грэцыі скончыліся выступы Кацярыны Стэфанідзі ў скачках з шастом сярод жанчын. Нягледзячы на ўпартую барацьбу яна адстаяла золата для сваёй краіны 
  • Зборная Расіі па сінхронным плаванні заваявала чарговы залаты медаль у камандных спаборніцтвах. У гэтым відзе Расія застаецца непераможнай ужо 16 год.

Збіццё за паразу

Расійская спартсменка Іна Тражукова, якая выступае ў вольнай барацьбе, распавяла, што пасля паразы ў паядынку за трэцяе месца на Алімпіядзе яе двойчы ўдарыў кіраўнік расійскай федэрацыі спартыўнай барацьбы Міхаіл Маміяшвілі.

Кіраўнік федэрацыі адмаўляе гвалт і кажа, што адбылася толькі «жорсткая размова». Іна Тражукава мае намер звярнуцца ў праваахоўныя органы па вяртанні з алімпіяды на радзіму.

Смерць першай алімпійскай чэмпіёнкі СССР

Лёгкаатлетка Ніна Панамарова, якая прынесла СССР першы ў гісторыі краіны залаты Алімпійскі медаль, памерла ва ўзросце 87 гадоў.

Ніна Рамашкова нарадзілася ў пасёлку Смычка Свярдлоўскай вобласці ў бараку лагера ГУЛАГ у 1929 годзе. Яе бацька быў арыштаваны як сын святара, маці — як дачка «кулака». У 1936 годзе, калі бацькоў вызвалілі, сям'я ўладкавалася ў горадзе Есентукі Стаўрапольскага краю.

У 1952 году спартсменка адправілася на дэбютныя для каманды СССР Алімпійскія гульні ў Хельсінкі і выйграла спаборніцтвы па кіданні дыска з новым алімпійскім рэкордам. Гэта быў першы залаты алімпійскі медаль для СССР.

Нашы надзеі на перадапошні дзень Алімпіяды

Перадапошні дзень Алімпіяды ў Рыа будзе самым насычаным на медальныя старты — атлеты разыграюць 30 камплектаў узнагарод.

З беларусаў першымі у барацьбу за ўзнагароды сёння ўступіць жаночы экіпаж байдаркі-чацвёркі. Марына Літвінчук, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Маргарыта Махнева выступяць у фінальным заездзе на дыстанцыі 500 м. Фінальны заезд Заезд у 15:40

У фінале асабістага мнагабор'я спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы добрыя шанцы на медалі ў беларусак Меліты Станюты і Кацярыны Галкінай. Станюта ўчора ў кваліфікацыі заняла 4-е месца, Галкіна была 9-й. Пачатак у 21:20

Два прадстаўнікі Беларусі выступяць у спаборніцтвах па вольнай барацьбе. У вагавой катэгорыі да 86 кг на дыван выйдзе Амаргаджы Магамедаў, а Ібрагім Саідаў пазмагаецца у самай цяжкай вагавой катэгорыі да 125 кг.

Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 м Марына Арзамасава выйдзе на старт фінальнага алімпійскага забегу на гэтай дыстанцыі. Забег пройдзе ў ноч на нядзелю, пачатак у 03:05.

Без беларусаў пройдуць медальныя старты па бадмінтоне, боксе, веласпорце, водным пола, валейболе, гандболе, гольфе, лёгкай атлетыцы, сучасным пяцібор'і, тэквандо, трыятлоне, футболе і хакеі на траве.

Каментаваць