Алісія Кастра распавяла пра «дурня Кэмерана»

Дэпутат парламента Аргенціны, блізкая сяброўка аргенцінскага прэзідэнта Крысціны Кіршнер, яшчэ больш пагоршыла і так далёка не ідэальны стан адносін Аргенціны і Вялікабрытаніі, якія, як вядома, не могуць падзяліць Фальклендскі (Мальвінскі) архіпелаг.



Выступаючы на пасяджэнні парламенцкага камітэта па міжнародных справах, сеньёра Кастра адкрытым тэкстам назвала брытанскага прэм’ера Дэвіда Кэмерана «дурнем», бо ён не прыслухаўся да слоў цяперашняга Рымскага Папы. Апошні ў 2012 годзе, займаючы на той час пасаду аргенцінскага кардынала, назваў Фалькленды «акупаванымі».

Не так даўно той выраз кардынала нагадалі Кэмерану, аднак ён іх дэманстратыўна праігнараваў, што і выклікала гнеў з боку Кастра. Як і трэба было чакаць, абразы Кастра не спадабаліся Лондану. Асабліва абураецца мясцовая жоўтая прэса, якія патрабуе ад Буэнас-Айрэса прабачэння за «дурня».

Каб не будзіць звера, аргенцінскае пасольства ў Лондане паспяшалася заявіць, што словы Кастра пра «дурня Кэмерана» былі вырваныя журналістамі з агульнага кантэксту.

Каментаваць