Амерыканскі ПЕН-цэнтр узнагародзіў аўтараў твораў, напісаных за кратамі

Аналаг беларускай прэміі імя Францішка Аляхновіча ўручаюць у ЗША штогод.



«Кожны год сотні зняволеных пісьменнікаў з усёй краіны высылаюць паэтычныя творы, мастацкія творы, дакументалістыку і драматычныя творы на Конкурс турэмных твораў амерыканскага ПЕН-цэнтра — адзін з нямногіх сродкаў самавыражэння для турэмнага насельніцтва ЗША. Рукапісы прыходзяць на конкурс розным чынам. Некаторыя напісаныя ад рукі, некаторыя надрукаваныя, некаторыя напісаныя на палях юрыдычных дакументаў. Прызы ў памеры $250, $150, $100, $50 і $25 прадугледжаныя за першае, другое і трэцяе месца, а таксама за прыз Доўсана», — гаворыцца на сайце амерыканскага ПЕН-цэнтра.

У гэтым годзе ўзнагароды размеркаваліся наступным чынам. Першае месца ў намінацыі «Паэзія» атрымаў Мэцью Мендоза — зняволены турмы ў Тэхасе за твор «Нататкі Грацыі» (тут і далей — на ангельскай мове).


Мэцью Мендоза

Мэцью Мендоза


Першае месца ў намінацыі «Мастацкі твор» атрымаў Вільям Майрл Смітэрман за твор «Рычард». Вільям таксама вядзе з турмы блог, прысвечаны таму, як ён бавіць час за кратамі і праблемам псіхічнага здароўя.

Вільям Майрл


У катэгорыі «Апавяданне» першае месца заняў Сэйнт Джэймс Харыс Вуд з апавяданнем «Вайна ластавак» 

Да таго, як патрапіў у турму, ён пісаў для мэйнстрымавых музычных часопісаў і быў прафесійным музыкай.

Сэйнт Джэймс Харыс Вуд


У намінацыі «Мемуары» першае месца — за Джеймсам Андэрсанам і ягоным творам «Сафія». Джэймс знаходзіцца ў турме ўжо 22 гады. За гэты час ён атрымаў тры адукацыі ў каледжы, апублікаваў кнігу для збору грошаў на дабрачыннасць і ўдзельнічаў у турэмным жыцці, каб «палепшыць жыццё тых, хто знаходзіцца ў гэтых сценах, так і па-за імі».

Джэймс Андерсан

У намінацыі «Драматычны твор» першае месца атрымалі адразу восем арыштантаў: Езус Альварэс, Віарэл Кіпрару, Джэйсан Крістынер, Стэрлінг Куніа, Кі Дэвіс, Бенджамі Первіш, Трой Рамсі, Філ Стокта за п'есу пад назвай «Вядро». Як гаворыцца ў прэамбуле, яна прысвечаная «Тым, хто згубіў сябе ў цемры».

Пяць зняволеных, з якіх двое — жанчыны, таксама атрымалі «Прыз Доўсана» — дадатковую ўзнагароду ў кожнай з намінацыі.


Даведка:

Амерыканскі ПЕН-центр — заснаваны ў 1992 годзе і з'яўляецца найбуйнейшым з аналагічных цэнтраў па ўсім свеце. Ягонай задачай з'яўляецца «аб'яднанне пісьменнікаў і іх саюзнікаў для зацверджання творчага самавыражэння і абароны свабод, якія робяць яго магчымым».

Колькасць зняволеных у ЗША на 2016 год складала 2,3 млн чалавек, што раўняецца 0,71% насельніцтва — гэта найвялікшы паказчык у свеце. Складаючы 4,4% ад сусветнага насельніцтва, ЗША ўтрымлівае 22% сусветнай колькасці вязняў.

Паводле https://pen.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-09-09 21:04:50
... , самая дэмакратычная і самая ...закратаваная. Амаль як Беларусь. Дык вось чым мы з Амерыкай падобныя! Толькі масштабы крыху розныя, а сутнасьць - адна.

Каментаваць