Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Амерыканскія бамбардавальнікі праляцелі ўздоўж берагоў КНДР

Амерыканскія бамбардавальнікі праляцелі паблізу ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Карэі для дэманстрацыі ваенных варыянтаў процідзеяння любой пагрозе, заявіў Пентагон.
У Пентагоне асабліва адзначылі, што самалёты паглыбіліся на поўнач ад дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе дзве Карэі, далей, чым калі-небудзь з пачатку XXI стагоддзя.

Пхеньян у апошнія месяцы прыкметна паскорыў распрацоўку ядзернай зброі і балістычных ракет, а адміністрацыя Трампа папярэдзіла, што напад на ЗША або іх саюзнікаў прывядзе да поўнага знішчэння паўночнакарэйскага рэжыму.

Пентагон ў сваёй заяве падкрэсліў, што палёты бамбавікоў закліканы прадэманстраваць сур'ёзнасць, з якой ЗША ставяцца да «безадказных» паводзінаў Паўночнай Карэі, і назваў яе праграмы стварэння новых узбраенняў небяспечнай пагрозай.

«Гэты палёт стаў дэманстрацыяй рашучасці ЗША і выразным сігналам, што прэзідэнт разглядае мноства ваенных варыянтаў процідзеяння любой пагрозе. Мы гатовыя ўжыць поўны спектр ваенных магчымасцяў для абароны тэрыторыі ЗША і нашых саюзнікаў», — гаворыцца ў заяве Пентагона.

Рост напружанасці суправаджаецца абвастрэннем рыторыкі лідэраў дзвюх краін.

У аўторак, выступаючы ў Генеральнай Асамблеі ААН, Дональд Трамп назваў паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына«»чалавекам-ракетай» з самагубнай місіяй.

У адказ у пятніцу Кім выступіў з тэлезваротам, у якім абсыпаў амерыканскага прэзідэнта мноствам абраз, у тым ліку назваў яго «звар'яцелым дзядком».

Раней у суботу на тэрыторыі Паўночнай Карэі геалагічныя службы зафіксавалі падземны штуршок магнітудай 3,4, у якім шматлікія западозрылі наступства новага ядзернага выпрабавання.

Аднак маніторынг іншых прыкмет ядзернага выбуху схіляе да высновы, што штуршок меў натуральнае паходжанне.

Паводле BBC

Каментаваць