Амерыканскі паліцэйскі заплаціў за мужчыну, які скраў прадукты ў краме

Гэтая гісторыя здарылася амаль адначасова з скандальным выпадкам у Расіі. Абвінавачаная ў крадзяжы трох пачкаў масла 81-гадовая блакадніца была затрыманая паліцыяй Кранштадта і пасля дастаўлення ў аддзел паліцыі памерла прама ў пастарунку.



Джасцін Робі


Як паведамляе CBS News, у краме гарадка Лондан у штаце Кентукі мужчына спрабаваў скрасці дзіцячае харчаванне. Выкліканы на месца здарэння паліцэйскі Джасцін Робі высвятліў, што правапарушальнік — адзінокі бацька, які выхоўвае паўгадовага сына, разам з якім і прыйшоў у супермаркет; аказалася, што гэтая сям'я зараз перажывае цяжкія часы.
 
 
Менеджэр крамы вырашыў не высоўваць супраць мужчыны ніякіх абвінавачванняў; паліцэйскі пагадзіўся з такім падыходам. Пазней у інтэрв'ю Джасцін Робі растлумачыў: «Калі б я распачаў справу, нічым добрым гэта б не скончылася. У яго і без таго няма грошай, і калі я адпраўлю яго ў суд, у яго сродкаў не дадасца. Я паставіў сябе на яго месца. Што калі я патрапіў бы ў сітуацыю, калі мне не было б чым карміць сына?». 
 
 
Афіцэр са сваёй кішэні аплаціў дзіцячае харчаванне і адпусціў мужчыну, які здзейсніў крадзеж, падказаўшы каардынаты арганізацый, якія маглі б дапамагчы яго сям'і.
 
 
«Мы не робаты, за паліцэйскім значком — таксама чалавек», — сказаў Джасцін Робі.
 
 
Шырокі рэзананс атрымаў выпадак з 81-гадовай блакадніцай, Раузай Галімавай, якая 3 лютага пайшла за пакупкамі ў пецярбургскую краму «Магніт» на вуліцы Шырокай. На выхадзе бабульку спынілі супрацоўнікі аховы, якія выявілі, што бабуля не аплаціла тры пачкі масла. Бабулька заявіла, што проста забылася іх аплаціць і выбачылася, папрасіўшы яе адпусціць. Аднак, ахоўнік выклікаў адміністратара, а тая ў сваю чаргу выклікала паліцэйскіх. Бабулю даставілі ў аддзел паліцыі Кранштадта, дзе бабулька разнервавалася і схапілася за сэрца. На месца была выкліканая «хуткая дапамога», але выратаваць жыццё Раузы  Галімавай не ўдалося.

Каментаваць