Амерыканскія даследчыкі: Псіхічнае здароўе трансгендэрных дзяцей залежыць ад падтрымкі сям'і

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што высокі ўзровень самагубстваў не звязаны з гендэрнай ідэнтычнасцю падлеткаў, а ранейшыя ўяўленні аб псіхічным здароўе маладых трансгендэраў былі няправільнымі.



Фота з сайта www.gayrussia.eu


Новае даследаванне, праведзенае ў ЗША, паказала, што трансгендэрныя дзеці, чые сем'і дапамагаюць ім у змене полу, маюць больш пазітыўныя вынікі наконт псіхічнага здароўя.

Даследаванне Вашынгтонскага ўніверсітэта стала першым, у якім навукоўцы вывучылі стан трансгендэрных дзяцей у ЗША у доўгатэрміновай перспектыве, адзначае www.gayrussia.eu.

Аўтары даследавання выявілі, што ранейшыя ўяўленні аб псіхічным здароўе маладых трансгендэраў былі няправільнымі.

Як паказала даследаванне, высокі ўзровень самагубстваў і членашкодніцтва сярод трансгендэрных дзяцей не звязаны з іх гендэрнай ідэнтычнасцю.

Даследчыкі, якія назіралі за 73 дзецьмі ва ўзросце ад трох да дванаццаці гадоў, палічылі, што яны прайшлі "сацыяльную трансфармацыю".

Акрамя змены займеннікаў, дзеці змянілі свае імёны, а таксама форму адзення.

Даследаванне паказала, што ў дзяцей не было выяўлена больш высокага ўзроўню дэпрэсіі або хваляванняў, чым у іх братоў ці сясцёр.

Высновы навукоўцаў былі апублікаваныя ў панядзелак, 29 лютага, у "Часопісе педыятрыі". Аўтары прызналі, што, хоць іншыя фактары, магчыма, адыгралі сваю ролю, але станоўчае псіхічнае здароўе шмат у чым залежала ад бацькоўскай падтрымкі.

Каментаваць