Amnesty International крытыкуе суды над маці ахвяраў Беслана

"Неадэкватнай рэакцыяй уладаў" назваў суды над удзельніцамі пратэсту ў гадавіну тэракту ў бесланскай школе кіраўнік прадстаўніцтва Amnesty International у Расіі Сяргей Нікіцін, паведамляе DW.

Фатаграфіі школьнікаў, якія загінулі падчас тэракту ў верасні 2004 года

 

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International (AI) у Расіі лічыць "неадэкватнай рэакцыяй уладаў" суды над удзельніцамі акцыі пратэсту, праведзенай у гадавіну тэракту ў бесланскай школе.

 

 "Канстытуцыя РФ гарантуе права грамадзян на мірныя пратэсты, такой была і акцыя маці Беслана", — заявіў DW у пятніцу, 2 верасня, кіраўнік расійскага прадстаўніцтва AI Сяргей Нікіцін. Ён назваў "непрыстойнымі" дзеянні паліцэйскіх, якія, па словах праваабаронцы, спрабавалі "перагарадзіць доступ пратэстоўцам да прадстаўнікоў мясцовых уладаў".

 

"Трагедыя Беслана — не толькі ў тэракце, але і ў тым, што прычынай смерці большасці закладнікаў былі дзеянні ўладаў, якія ўжылі танкі і агнямёты, калі ў школе знаходзіліся дзеці, і ніхто за гэта не быў пакараны", — заявіла ў інтэрв'ю DW 2 верасня адна з асуджаных, сустаршыня грамадскай арганізацыі "Голас Беслана" Эла Кесаева. "Нашы праблемы ў Расіі не вырашаюцца, мы чакаем справядлівага разгляду скаргі ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека", — кажа Кесаева.

 

Нагадаем, раніцай 1 верасня пяць жанчын, якія страцілі ў тэракце сваіх блізкіх, арганізавалі акцыю ў школе нумар 1 у Беслане, дзе ў 2004 годзе адбыўся тэракт. Жанчыны прыйшлі ў футболках з надпісам "Пуцін — кат Беслана". Яны патрабавалі расследавання бесланскіх падзей і правасуддзя ў дачыненні да вінаватых у гібелі закладнікаў.

 

 

Суды над удзельніцамі акцыі завяршыліся ў ноч на 2 верасня. Удзельніцам акцыі Святлане Маргіевай, Эле Кесаевай і Эміліі Бзаравай (яны або іх дзеці знаходзіліся ў закладніках) прызначылі абавязковыя працы па 20 гадзінаў.

 

Паводле праваабарончага цэнтра расійскай арганізацыі "Мемарыял", 2 лiпеня 2015 года Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) прызнаў прымальнымі сем скаргаў ад 447 пацярпелых пры захопе закладнікаў у Беслане. Заяўнікі лічаць, што ўлады не прынялі дастатковых мер для абароны права на жыццё закладнікаў. Заявы былі пададзеныя ў ЕСПЧ ў 2007–2011 гадах, пасля чаго іх аб'ядналі ў адну вытворчасць — "Тагаева і іншыя супраць Расіі". Праваабаронцы паведамляюць таксама, што з гэтай нагоды будзе вынесена асобная пастанова ЕСПЧ.

Каментаваць