Amnesty International абвінаваціла Расію ў "самых абуральных ваенных злачынствах"

Дырэктар крызіснай праграмы Amnesty International Тырана Хасан абвінаваціла расійскую авіяцыю ў "зачыстках": калі здзяйсняліся паўторныя налёты на ўжо разбомбленыя аб'екты. У такіх выпадках гінулі ратавальнікі і тыя, хто аказваў дапамогу пацярпелым пры першай атацы.



Кадр з відэа Sky News. Авіяўдар 15 лютага па бальніцы


Дырэктар па рэагаванні на крызісныя сітуацыі Amnesty International Тырана Хасан абвінаваціла Расію ў наўмысным бамбаванні мірнага насельніцтва і ратавальнікаў у Сірыі за апошні тыдзень.

Масква адмаўляе, што руская авіяцыя здзяйсняла бамбаванне цывільных раёнаў, аднак сведчанні відавочцаў і відэакадры, атрыманыя Sky News.

Паводле яе слоў, у арганізацыі ёсць дакументальныя пацверджанні ўдараў расійскай авіяцыі па школах, бальніцах і жылых дамах.

Хасан адзначае, што бамбавання грамадзянскіх аб'ектаў самі па сабе з'яўляюцца ваенным злачынствам. Пры гэтым яна адзначыла інфармацыю аб здзяйсненні паўторных удараў па тых жа аб'ектах, дзе пацярпелых і параненых спрабавалі эвакуяваць ратавальнікі і грамадзянскія асобы.

У якасці пацверджання прадстаўнік Amnesty International прадэманставала відэазапіс, дзе паказаны наступствы бамбардзіроўкі жылога квартала ў горадзе Алепа, у выніку якой загінулі ў тым ліку маленькія дзеці. Сцвярджаецца, што авіяўдар нанёс менавіта расійскі вайсковы самалёт.

Каментаваць