Ангельскія СМІ паведамляюць пра хваробу каралевы Лізаветы

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II будзе адсутнічаць на каляднай службе ў царкве ў сваёй сядзібе ў Сандрынгеме па прычыне хваробы, паведамляе The Guardian.

Адзначаецца, што яна пакуль не паправилася ад цяжкай прастуды. Каралеве Лізавеце II 90 гадоў.

Традыцыйна ў Сандрынгеме на Каляды збіраецца ўся каралеўская сям'я, аднак у сераду каралева з мужам адмяніла паездку ў сваю загарадную рэзідэнцыю.

У аўторак Букінгемскі палац таксама абвясціў, што каралева Лізавета II перастане патраніраваць 25 нацыянальных арганізацый, у тым ліку спартыўныя асацыяцыі. У наступным годзе іх пачнуць патраніраваць іншыя члены каралеўскай сям'і, паведамляе БіБіСі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць