Антытэрор у Харкаве: у офісе “Барацьбы” знойдзены кактэйлі Молатава і забароненыя спецсродкі

Як перадае наш карэспандэнт Зміцер Галко, у Харкаве міліцыя праводзіць вобшук у офісе марксісцкай арганізацыі “Барацьба”.



МІліцыя ў двары, дзе знаходзіцца офіс "Барацьбы"


Следчыя дзеянні адбываюцца ў рамках абвешчанай украінскімі ўладамі антытэрарыстычнай аперацыі. У офісе “Барацьбы” знойдзены падрыхтаваныя валізкі з кактэйлямі Молатава і забароненымі спецсродкамі.

Марксісцкая арганізацыя “Барацьба” лічыцца ў Харкаве адным з арганізатараў сепаратысцкіх акцый.

Абмеркаванне:

  • Калега
  • 2014-04-15 20:21:49
О! Гэта нешта новае ў Будзіміра: аператыўныя (і кароткія!) рэпартажы. Такога Будзіміра мы яшчэ, здаецца, ня бачылі! Гэта добра! Але ж і свае глыбокія і фундаментальныя артыкулы таксама ня трэба
пакідаць пісаць. Яны вельмі цікавыя. І рэпартажы павінны быць, канешне. Але ж і цікавыя меркаванні і ўласныя погляды на падзеі таксама жадаем бачыць. Пажаданні поспехаў з падзякай за такі няпросты
журналісцкі ваяж!
  • Будзімір
  • 2014-04-16 01:16:39
Вялікі дзякуй, калега! Вядома ж, "глыбокія і фундаментальныя" артыкулы я не пакіну, хто б што ні казаў пра "многабукаф". :) Бо акурат па ім можна ўбачыць і цяпер, і
потым панарамную карціну таго, што адбывалася ва Украіне.

Каментаваць