Антысеміцкі падтэкст

Інцыдэнт, які адбыўся 6 жніўня ў цэнтры Ужгараду (Закарпацкая вобласць), здавалася, ніяк не цягне на падзею агульнанацыянальнага, а тым больш міжнароднага маштабу.

У цэнтры горада некалькі маладых людзей, якія працавалі на Фронт зменаў (партыя Арсенія Яцэнюка — кандыдата на пасаду прэзідэнта), ставілі агітацыйны намёт.



Інцыдэнт, які адбыўся 6 жніўня ў цэнтры Ужгараду (Закарпацкая вобласць), здавалася, ніяк не цягне на падзею агульнанацыянальнага, а тым больш міжнароднага маштабу.

У цэнтры горада некалькі маладых людзей, якія працавалі на Фронт зменаў (партыя Арсенія Яцэнюка — кандыдата на пасаду прэзідэнта), ставілі агітацыйны намёт.

Да групы пад’ехаў 41-гадовы мэр Сяргей Ратушняк. Некаторыя кажуць, што ён быў пад мухай. Так ці інакш, палатку Фронту зменаў ён зламаў, спаслаўшыся на тое, што яна не пасуе архітэктурнаму пейзажу. Пры гэтым ён «ужыў фізічную сілу» супраць адной з прысутных дзяўчын. Пазней яе даставілі ў шпіталь. Здавалася б, тыповая хуліганка.

Тым больш Сяргей Ратушняк пачынаў сваю кар’еру як крымінальны аўтарытэт па мянушцы Рата. У 1988 годзе ён арганізаваў у горадзе сіндыкат, які аб’яднаў 52 прадпрыемствы, уключаючы банк, страхавую кампанію і нават гарэлачны завод. У 1998-м яго абвінавацілі ў кантрабандзе валюты і пазней арыштавалі. Аднак гэта ўсё не перашкодзіла яму хутка стаць дэпутатам Вярхоўнай Рады ад блока «Наша Украіна» Віктара Юшчанкі. У 2006-м ён стаў мэрам Ужгарада. Лічыцца, што сувязі з адміністрацыяй прэзідэнта дазвалялі яму трактаваць законы на свой капыл. Так, некалькі чалавек скардзіліся на тое, што былі збітыя асабіста мэрам, аднак у Кіеве ходу судовым працэсам над Ратушняком не далі.

Але вернемся да інцыдэнту 6 жніўня. У той жа дзень мэр растлумачыў журналістам: «Пакуль ва Украіне існуе закон, яўрэй Яцэнюк і яго крымінальныя элементы павінны з ім лічыцца... Я б яшчэ зразумеў, каб яна (дзяўчына) так апантана білася за маці або бацьку. Но за жыда, прабачце. Мне сорамна за нашу моладзь».

Ратушняк дадаў, што дзяўчына, якую ён нібыта збіў, танцуе недзе стрыптыз. Акрамя таго, яна спрабавала яго задушыць. Аднак самымі шакіруючымі сталі словы Ратушняка наконт таго, што «Яцэнюк — зарваўшыся яўрэй, жыда-масон, якому патрэбна балатавацца ў сельсавет Ізраілю на грошы хасідаў».

Прайшло некалькі дзён, і нечакана 12 жніўня збітая дзяўчынка падала на мэра ў суд за фізічны гвалт, а Фронт зменаў — за расавую дыскрымінацыю. Супраць ужгарадскага мэра былі распачатыя адразу дзве крымінальных справы. Пазней яшчэ адна — за злоўжыванне ўладнымі паўнамоцтвамі.

Вось тут і пачаўся скандал. Прычым на гэты раз ён не абмежаваўся старонкамі газет. Украінскія інтэрнэт-форумы стракацяць каментарамі ў падтрымку Ратушняка, які «сказаў усю праўду», «паўстаў супраць дыктатуры ліберастаў», якога «яўрэйская мафія збіраецца зацягаць па судах».

Арсеній Яцэнюк — былы спікер Рады, дырэктар МЗС, у адказ публічна заявіў, што не мае яўрэйскіх каранёў, што ён на сто працэнтаў шчыры ўкраінец. Гэта выклікала негатыўную рэакцыю сярод яўрэйскай грамады. «Чалавек, які прэтэндуе на ролю агульнанацыянальнага лідэра, не павінен бегаць за метрыкай і апраўдвацца», — заявіў прэзідэнт яўрэйскай грамады Украіны.

Хамскія заявы Ратушняка выклікалі гнеўную рэакцыю за мяжой. Так, адпаведную рэзалюцыю прынялі некалькі грамадскіх арганізацый Ізраілю. Імідж Украіны апынуўся пад пагрозай. У выніку ў сітуацыю давялося ўмяшацца прэзідэнту. Віктар Юшчанка даручыў сілавым ведамствам аператыўна разабрацца ў справе.

На мінулым тыдні ў прэсе з’явіўся адкрыты ліст Ратушняка да ўкраінскага народа. Яго аўтар сцвярджае, што жыда-масоны на сваім сходзе пастанавілі забіць яго. Тэкст паслання не ўпісваецца ні ў якія рамкі палітычнай карэктнасці. «Я не супраць яўрэйства, — піша Ратушняк. — Я простых яўрэяў хачу ўберагчы ад пагромаў, якія абавязкова будуць пасля таго, што зараз палова краіны галоднай ідзе спаць. Я жадаю выратаваць простых яўрэяў ад той жыда-масонскай пасткі, якая стварылася пры Леанідзе Кучме, а пры Віктары Юшчанку памножыла свой капітал».

Між тым, палітолагі спрабуюць зразумець, што адбываецца. Пералічым асноўныя версіі.

•    Справа Ратушняка — фатальная памылка каманды Яцэнюка. Варта згадаць, што сам Ратушняк у прынцыпе абыякава ставіўся да прэзідэнцкіх амбіцый Яцэнюка. Як прыклад — закарпацкая прэса, якую кантралюе мэр Ужгараду, ахвотна прадавала палосы пад палітычную рэкламу Фронту зменаў. Цалкам магчыма, што піяршчыкі Яцэнюка хацелі падняць рэйтынг боса, абвясціўшы вайну былому аўтарытэту, цяперашняму феадалу Закарпацця. Яцэнюк пачаў эксплуатаваць тэму бойкі з-за намёта, аднак пралічыўся. Ніхто не думаў, што Ратушняк пусціць у ход махровы антысемітызм.

•    Мы маем справу з цудоўна прадуманым сцэнарам, мэтай якога была дыскрэдытацыя Фронту зменаў. Не выключана, што нехта ў адміністрацыі прэзідэнта, дзе не ў захапленні ад нядрэннага старту Арсенія як самастойнага палітыка (ён займае трэцяе месца сярод кандыдатаў), замовіў Ратушняку антысеміцкія эскапады. Цяпер да Яцэнюка абавязкова прыліпне клішэ «жыда-масон». Для шматлікіх абывацеляў гэта дастатковая інфармацыя, каб галасаваць супраць. Сам праект «Яцэнюк» ператвараецца ў тупую перапалку наконт таго, хто жыда-масон, а хто — не.

•    Тое, што мы назіраем, — лагічны ход падзей, следства адміністратыўнага хаосу і крызісу старых — у тым ліку «аранжавай» і «бела-блакітнай» — канцэпцый. Грамадства замаўляе новы палітычны мэйнстрым. Той пакуль мае рэгіянальны характар і выкарыстоўвае мясцовыя тэмы і забабоны (антысемітызм вельмі папулярны на Захадзе Украіны).

    Пагроза ў тым, што, як паказаў выпадак з Ратушняком, антысеміцкая тэма мае вялікі патэнцыял, і ёсць верагоднасць, што будзе так ці інакш выкарыстана ўсімі. Як прыклад: фактычна ніводны з вядучых палітыкаў Украіны, нават камуністы, не падтрымаў Яцэнюка. За выключэннем Януковіча, які публічна асудзіў Ратушняка.

Каментаваць