Апазіцыя Венгрыі альбо аб'яднае сілы, альбо памрэ

«У венгерскіх левацэнтрысцкіх дэмакратычных партый ёсць выбар: альбо аб'яднанне і фараваннеі дэмакратычнай партыі, альбо «палітычная смерць», — заявіў лідар дэмакратычнай кааліцыі (DK) Ферэнц Дзюрчань, перадае hungary-ru.com.



Пры цяперашняй выбарчай сістэме ўзнікае сітуацыя, пры якой дэмакратычныя партыі павінны аб'яднацца або апынуцца на мяжы знікнення,сказаў былы прэм'ер-міністр.

 

"Аптымальная канчатковая мэта ясная: стварэнне адзінай дэмакратычнай партыі. Але ўлічваючы падрыхтоўчыя перамовы аб муніцыпальных выбарах і трывожна нізкую ступень гатоўнасці да кампрамісу, я думаю, што мы яшчэ вельмі далёкія ад гэтага", — сказаў ён.

 

Калі выбарчая сістэма не зменіцца, левацэнтрысцкім партыям давядзецца аб'яднаць свае сілы для правядзення усеагульных выбараў у 2018 годзе, — сказаў Дзюрчань. У якасці прамежкавага рашэння ён адзначыў стварэнне партыйных саюзаў і больш свабодныя формы супрацоўніцтва, такія як пастаянныя міжпартыйныя кансультацыі.

 

Дарэчы, год таму Ферэнц Дзюрчань у інтэрв'ю "Новаму часу" таксама казаў пра неабходнасць аб'яднання і адсутнасць альтэрнатывы для насельніцтва Венгрыі ў дэмакратычнай апазіцыі.

"Сёння ўжо 53 працэнта насельніцтва Венгрыі жадаюць змены ўлады і толькі 30 працэнтаў падтрымліваюць дзеючую ўладу. Тым не менш, даследаванні паказваюць, што ў апазіцыі няма большасці. У гэтага дзве прычыны. Першая — зараз людзі баяцца адкрыта выказваць свае думкі. Ну а другая — у тым, што тая апазіцыйная альтэрнатыва, якую мы на дадзены момант можам прадэманстраваць, шмат для каго не надта пераканаўчая", — казаў экс-прэм'ер ў верасні 2-13 года.

Між тым, менавіта яго партыю абвінавачвалі ў залішніх амбіцыях і супрацьдзеянню об'яднанню апазіцыі напярэдадні парламенцкіх выбараў.

«Лідары партый таксама людзі. У іх ёсць пачуцці, амбіцыі, яны не лепш і не горш, чым хто-небудзь іншы. Галоўная праблема сапраўды палягае ў тым, што мы (лідары) маем амбіцыі стаць прэм’ер-міністрам. Ні адзін з нас не жадаў саступаць, што і перашкодзіла прыйсці да згоды», — тлумачыў тады сітуацыю спадар Дзюрчань.

А між тым, менавіта адсутнасць адзінства стала адным з фактараў чарговай перамогі Віктара Обрана і яго партыі «Фідэс» на парламенцкіх выбарах, што прайшлі ў красавіку 2014 года.

У 2010 годзе «Фідэс» прыйшоў да ўлады, умела выкарыстоўваючы эканамічны крызіс, карупцыйныя скандалы і папулісцкія лозунгі. Паўнавартаснай праграмы ў партыі не было, затое было шмат крытыкі і абяцанняў. У 2014 годзе Орбан дадаў да гэтага спісу яшчэ змену выбарчага заканадаўства, склада цэнтральнай выбарчай каміссі, закона пра смі і расейскія грошы (што прыйшлі узамен на права рэканструяваць АЭС).

Абмеркаванне:

  • Андрэй
  • 2014-09-05 14:44:28
Аб'яднанне апазіцыі актуальна не толькі для Венгрыі. нашыя таксама ўсё не могуць дамовіцца ўжо колькі год. Шкада ўнукаў, шкада краіну. Гэтая пра Беларусь. Паважаныя лідары дэмакратычнай апазіцыі, ці
рабіце штосьці сапраўды дзейснае, ці .. жыццё праходзіць, а вы толькі абяцаеце

Каментаваць