Apple каштуе 1 трыльён долараў

Як і чакалася, кампанія Apple стала першай публічнай кампаніяй у ЗША коштам 1 трыльён долараў. Такі вынік дзесяцігадовага росту кошту акцый кампаніі, якая здолела заваяваць рынак смартфонаў з мадэлямі iPhone, якія рэгулярна абнаўляюцца.

Генеральны дырэктар Apple Цім Кук (у цэнтры). Фотка www.ixbt.com.

З моманту публікацыі квартальнай справаздачы два дні таму акцыі кампаніі выраслі на 2,8%, да цаны 207,05 долара за акцыю, чаго аказалася дастаткова, каб першай пераадолець круглую адзнаку, паведамляе www.ixbt.com.

Для параўнання: рынкавы кошт Apple больш, чым сумарны кошт такіх гігантаў, як Exxon Mobil, Procter&Gamble і AT&T. У цяперашні час на кампанію Apple прыпадае 4% кошту кампаній, якія ўваходзяць у рэйтынг S&P 500.

Паваротным у лёсе кампаніі стала вяртанне аднаго з трох заснавальнікаў, Стыва Джобса, выгнанага з Apple у сярэдзіне 1980-х гадоў. Ён не толькі выратаваў кампанію, якая займала невялікую нішу на рынку персанальных кампутараў, але і змог накіраваць яе дзейнасць у новае рэчышча. Прадстаўленая ў 2007 годзе першая мадэль iPhone стала сімвалам мабільнай рэвалюцыі.

Пасля смерці Джобса ў 2011 годзе пасаду генеральнага дырэктара заняў Цім Кук (на фота ён у цэнтры). Яго задача — знайсці новы рухавік росту, паколькі попыт на смартфоны слабее, і кампанія Apple можа страціць званне самай дарагой кампаніі. На пяткі ёй наступаюць Alphabet і Amazon.com.

zviazda.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць