Апублікаваныя імёны і заробкі тых міліцыянтаў, якія перайшлі да ДНР

Дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка апублікаваў спіс міліцыянтаў, якія добраахвотна перайшлі на бок ДНР.



«Сёння я публікую спісы міліцыянтаў Данецка, якія добраахвотна перайшлі на бок створанай Пуціным тэрарыстычнай арганізацыі Данецкая народная рэспубліка. Там 150 прозвішчаў. Гэта не канчатковы спіс. Будуць і яшчэ», — напісаў Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.

 

«Для таго, каб атрымаць гэтыя спісы, сумленныя міліцыянты рызыкавалі сваім жыццём і жыццём сваіх блізкіх. Зараз яны па-за небяспекай і будуць прадстаўлены да дзяржаўных узнагарод за ўклад у ачышчэнне органаў унутраных спраў ад здраднікаў і прыстасаванцаў», — дадаў дарадца кіраўніка МУС.


Кожны з фігурантаў гэтага спісу будзе знаходзіцца пад пільным кантролем службы ўнутранай бяспекі МУС, пракуратуры і СБУ, падкрэсліў Герашчанка.

Са спісам можна пазнаёміцца тут.

Каментаваць