Аргенціна. Царква Марадоны

Сусветны футбольны бум — следства чэмпіянату ў Паўднёвай Афрыцы — прывёў да стварэння рэлігійных структур, якія пакланяюцца сваім спартовым кумірам. Так, у Аргенціне ўзнікла секта, якая лічыць Марадону месіяй. Сектанты ўжо сталі героямі скандалу. Нейкім чынам яны навязалі канцэрну «Huindai» рэкламны ролік пра Кубак свету, які можна пабачыць на YouTube. Ролік пачынаецца з дэманстрацыі царкоўнай службы ў адным з каталіцкіх храмаў Аргенціны. На вітражы касцёлу — футбольны мяч, пакрыты цярновым вянком. Менавіта яму і моляцца вернікі.

Сусветны футбольны бум — следства чэмпіянату ў Паўднёвай Афрыцы — прывёў да стварэння рэлігійных структур, якія пакланяюцца сваім спартовым кумірам. Так, у Аргенціне ўзнікла секта, якая лічыць Марадону месіяй. Сектанты ўжо сталі героямі скандалу. Нейкім чынам яны навязалі канцэрну «Huindai» рэкламны ролік пра Кубак свету, які можна пабачыць на YouTube. Ролік пачынаецца з дэманстрацыі царкоўнай службы ў адным з каталіцкіх храмаў Аргенціны. На вітражы касцёлу — футбольны мяч, пакрыты цярновым вянком. Менавіта яму і моляцца вернікі. Ролік выклікаў вялікае абурэнне з боку каталіцкай грамады. Яны патрабавалі прыбраць відэа. Кіраўніцтва канцэрну кажа, што ва ўсім вінаватыя фанаты Марадоны.

Па матэрыялах «Credo» (Украіна)

Каментаваць