Аргенціна. Футбол не будзе жыць па законах дыктатуры

Прэзідэнт Аргенціны Крысціна Фернандэс у прысутнасці Дыега Марадоны (зараз ён трэніруе зборную краіны па футболу) падпісала з чыноўнікамі Футбольнай асацыяцыі мірную дамову. Пасля доўгіх спрэчак бакі дамовіліся, што на працягу 10 гадоў аматары футбола будуць глядзець трансляцыі футбольнага чэмпіянату па дзяржаўнаму каналу, іншымі словамі, бясплатна. На працягу папярэдніх 22 гадоў права трансляцыі належала прыватнай кампаніі “Televisiоn Satelital Codificada, праграмы якой можна было глядзець, заключыўшы з фірмай асабісты кантракт і атрымаўшы спецыяльны код.

Прэзідэнт Аргенціны Крысціна Фернандэс у прысутнасці Дыега Марадоны (зараз ён трэніруе зборную краіны па футболу) падпісала з чыноўнікамі Футбольнай асацыяцыі мірную дамову. Пасля доўгіх спрэчак бакі дамовіліся, што на працягу 10 гадоў аматары футбола будуць глядзець трансляцыі футбольнага чэмпіянату па дзяржаўнаму каналу, іншымі словамі, бясплатна. На працягу папярэдніх 22 гадоў права трансляцыі належала прыватнай кампаніі “Televisiоn Satelital Codificada, праграмы якой можна было глядзець, заключыўшы з фірмай асабісты кантракт і атрымаўшы спецыяльны код. Іншыя каналы мелі права дэманстраваць толькі галы, забітыя падчас сустрэчаў, і тое выключна па нядзелях. Відавочна, Фернандэс за кошт незвычайнай спартовай ініцыятывы намагаецца ўзняць свой рэйтынг, які за часы крызісу значна знізіўся. Падчас спрэчкі з Футбольнай асацыяцыяй яна нават параўнала практыку забароны дэманстрацыі футболу з часамі дыктатуры 70–80-х гадоў. “Хаваць ад людзей галы — тое ж самае, што хаваць думку і вобразы, — заявіла прэзідэнт. І дадала, што ўвядзенне права на свабодны прагляд футбола ў Аргенціне — “гістарычны дзень у развіцці краіны. Праўда, простым аргенцінцам усё роўна давядзецца плаціць за прагляд футбольных перадач, толькі не наўпрост, а ўскосна — праз падаткі ў бюджэт. Адтуль штогод 110 мільёнаў еўра будуць ісці ў касы футбольных клубаў за тое, што іх гульні паказваюць бясплатна.


Па матэрыялах “Pagina 12 (Аргенціна)
 

Каментаваць