Аргенціна. Гадавіна вайны за Фалькленды (Мальвіны)

Аргенціна адзначыла 29-ю гадавіну вайны за Фальклендскія (Мальвінскія) выспы. У красавіку 1982 году Аргенціна адбіла ў брытанцаў архіпелаг, які лічыла сваім. У адказ Маргарэт Тэтчэр даслала на поўдзень Атлантыкі вайсковы флот і аднавіла статус-кво. У выніку канфлікту, які цягнуўся да канца чэрвеня 1982 года, загінула 255 брытанцаў і 650 аргенцінцаў. Урачыстасці з прычыны гадавіны канфлікту маюць цікавы аспект. Як вядома, дзякуючы правалу ў вайне, пануючая тады ў Аргенціне вайсковая хунта мусіла пайсці на дэмакратычныя рэформы.

Аргенціна адзначыла 29-ю гадавіну вайны за Фальклендскія (Мальвінскія) выспы. У красавіку 1982 году Аргенціна адбіла ў брытанцаў архіпелаг, які лічыла сваім. У адказ Маргарэт Тэтчэр даслала на поўдзень Атлантыкі вайсковы флот і аднавіла статус-кво. У выніку канфлікту, які цягнуўся да канца чэрвеня 1982 года, загінула 255 брытанцаў і 650 аргенцінцаў. Урачыстасці з прычыны гадавіны канфлікту маюць цікавы аспект. Як вядома, дзякуючы правалу ў вайне, пануючая тады ў Аргенціне вайсковая хунта мусіла пайсці на дэмакратычныя рэформы. Іншымі словамі, без канфлікту дыктатура магла працягвацца яшчэ пэўны час. Галоўнымі ахвярамі той дыктатуры былі пераністы, якія зараз фармуюць урад. Аднак пра тое, што брытанцы паскорылі прыход дэмакратыі, пераністы намагаюцца не згадваць.

Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць