Аргенціна. Нобелеўскі лаўрэат стаў неўязным

Марыа Варгас Льёса — славуты пісьменнік і апошні лаўрэат нобелеўскай прэміі па літаратуры, можа стаць персонай нон-грата ў Аргенціне. Льёса запрошаны на кніжны фестываль Feria del Libro, аднак вялікая група аргенцінскіх інтэлектуалаў лічыць, што там яму рабіць няма чаго. Прычына — ідэйныя забабоны лаўрэата. Будучы перакананым лібералам, ён неаднаразова персанальна атакаваў былога аргенцінскага прэзідэнта Нестара Кіршнера за яго левы палітычны курс. На думку прыхільнікаў Кіршнера, візіт Льёсы будзе правакацыяй.

Марыа Варгас Льёса — славуты пісьменнік і апошні лаўрэат нобелеўскай прэміі па літаратуры, можа стаць персонай нон-грата ў Аргенціне. Льёса запрошаны на кніжны фестываль Feria del Libro, аднак вялікая група аргенцінскіх інтэлектуалаў лічыць, што там яму рабіць няма чаго. Прычына — ідэйныя забабоны лаўрэата. Будучы перакананым лібералам, ён неаднаразова персанальна атакаваў былога аргенцінскага прэзідэнта Нестара Кіршнера за яго левы палітычны курс. На думку прыхільнікаў Кіршнера, візіт Льёсы будзе правакацыяй. У тым ліку супраць Крысціны Фернандэс дэ Кіршнер, жонкі Нестара, якая выконвае функцыі прэзідэнта Аргенціны. Льёса ў сваю чаргу кажа, што мае запрашэнне на Feria del Libro і абавязкова туды прыедзе. Хаця б таму, што апошні раз яму забаранілі ўезд у Аргенціну, калі ў гэтай краіне панавала вайсковая хунта. Варта згадаць, што ў часы дыктатуры ў Аргенціне таксама былі забароненыя ўсе творы Льёсы. Закладнікам усёй гэтай, здавалася, камічнай гісторыі аказалася якраз Крысціна Кіршнер. Як жонка Нестара, яна не жадае, каб гонар яе мужа быў пакрыўджаны. Не кажучы пра тое, што Кіршнер вельмі папулярны сярод простых аргенцінцаў, а гэта вельмі важна ў кантэксце хуткіх прэзідэнцкіх выбараў. З іншага боку, выглядаць цемрашалам прэзідэнт таксама не жадае.

Па матэрыялах “La Рagina (Аргенціна)
 

Каментаваць