Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Аргенціна. Самы вялікі судовы працэс над прыслужнікамі дыктатуры

Аргенціна адзначыла чарговы юбілей вайсковага перавароту 1976 года. 26 гадоў таму да ўлады ў краіне прыйшла вайсковая хунта. Аднак на гэты раз пра тыя падзеі можна згадаць з пачуццём таго, што адказныя за забойства 30 тысяч чалавек (менавіта столькі было забіта паліцыяй і вайскоўцамі) пакараныя. 9 лютага пачаўся самы вялікі ў гісторыі судовы працэс над групай вышэйшых афіцэраў, адказных за забойства і выкраданні апазіцыянераў, у тым ліку замежнікаў (яны хаваліся на тэрыторыі краіны ад сваіх дыктатараў). Працэс быў ініцыяваны былым прэзідэнтам Нестарам Кіршнерам.

Аргенціна адзначыла чарговы юбілей вайсковага перавароту 1976 года. 26 гадоў таму да ўлады ў краіне прыйшла вайсковая хунта. Аднак на гэты раз пра тыя падзеі можна згадаць з пачуццём таго, што адказныя за забойства 30 тысяч чалавек (менавіта столькі было забіта паліцыяй і вайскоўцамі) пакараныя. 9 лютага пачаўся самы вялікі ў гісторыі судовы працэс над групай вышэйшых афіцэраў, адказных за забойства і выкраданні апазіцыянераў, у тым ліку замежнікаў (яны хаваліся на тэрыторыі краіны ад сваіх дыктатараў). Працэс быў ініцыяваны былым прэзідэнтам Нестарам Кіршнерам. Яго жонка Крысціна, якая цяпер займае пасаду кіраўніка дзяржавы, працягвае лінію мужа. У 2003 годзе парламент адмяніў амністыю для сяброў паліцэйскіх ведамстваў у часы дыктатуры. Гэта амністыя была прынятая падчас пераходу краіны да дэмакратыі. Былых катаў будуць судзіць у некалькі этапаў. У першай партыі — самы галоўны падсудны, 82-гадовы былы генерал Хорхе Відэла, які адказны, на думку пракурора, за выкраданні і забойствы 120 чалавек. Усяго на лаве падсудных апынуцца 90 асобаў.

Па матэрыялах “Junge Welt (Германія)

Каментаваць