Археалагічная сенсацыя?

На Аравійскай паўвыспе археолагі знайшлі шэраг артэфактаў, якія могуць змяніць старажытную гісторыю міграцый. Даследчыкі мяркуюць, што засяленне чалавекам Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі адбылося значна раней, чым меркавалася.

Уся старажытная гісторыя чалавецтва ці, што больш слушна, прагісторыя, дагэтуль вельмі заблытаная і незразумелая. Відаць, няма ніводнай тэорыі, якая б была прыняты большасцю даследчыкаў гэтага перыяду. Аднак новыя археалагічныя знаходкі могуць праліць святло на многія факты старажытнасці.

Лічыцца, што засяленне чалавекам планеты адбывалася з тэрыторыі Афрыкі, бо толькі там знойдзены рэшткі ўсіх звёнаў эвалюцыйнага ланцуга. У прыватнасці Паўднёва-Усходняя Азія і Аўстралія былі заселены каля 60 тысяч гадоў таму. Аднак доктар Оксфардаскага універсітэта М. Петраглія сцвярджае, што гэтую дату можна “паглыбіць на 70-80 тысяч гадоў ці нават раней.

Такія высновы былі зроблены на падставе каменных прылад працы з Аравійскай паўвыспы і Індыі. Усе яны розных памераў, у асноўным да 10 см. Дзякуючы дадзеным стратэграфіі і геалагічным даследаванням быў вызначаны іх узрост – як мінімум 74 тысячы гадоў. Усе знаходкі былі выяўлены за сотні кіламетраў ад прыбярэжнай зоны, што ўказвае на сухапутны шлях міграцыі чалавека. А больш падрабязны аналіз паказаў, што гэтыя прылады належаць чалавеку сучаснага тыпу, а не неандэртальцу, як меркавалася раней.

Відавочна слабым месцам гэтай тэорыі з’яўляецца адсутнасць генетычнага матэрыялу. Акрамя таго, як мяркуе прафесар К. Стрынгер з Музея натуральнай гісторыі ў Лондане, даследчыкі здолелі толькі паказаць прысутнасць чалавека па-за межамі Афрыканскага кантынента. Аднак невядома, ці маглі старажытныя людзі выжыць на новых тэрыторыях. Таму толькі далейшыя даследаванні ў Азіі і Еўропе змогуць праліць святло на праблему міграцыі чалавека.
 
Каментаваць