Аргенціна. Дэпалітызацыя футболу

Нядаўна абраны прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры запатрабаваў дэпалітызацаваць змест футбольных рэпартажаў. 



Маўрысіа Макры. Фота з сайта belta.by


Справа ў тым, што ў часы папярэдняга прэзідэнта Крысціны Кіршнер футбол стаў адным са сродкаў дзяржаўнай прапаганды. На падставе незадаволенасці насельніцтва камерцыялізацыяй футбола, у рамках кампаніі «Футбол для ўсіх», трансляцыі футбольных матчаў былі «нацыяналізаваныя».

Пасля рэформы футбольныя спаборніцтвы транслявалі бясплатна, аднак з вялікай порцыяй рэкламы палітыкі ўраду.

Новая, вельмі ліберальная адміністрацыя Макры, мяркуючы па ўсім, рыхтуе прыватызацыю футбольнай індустрыі. У якасці першага ўжо высуната патрабаванне, каб футбольныя каментатары адмовіліся ад тэкстаў, якія праслаўляюць права ўсіх аргенцінцаў бясплатна глядзець футбол.

Увогуле, антысацыяльная палітыка Макры выклікае шмат крытыкі ў грамадстве, хаця пакуль у Аргенціне ўсё больш-менш стабільна. 

Паводле іспанскай прэсы 

Каментаваць