Арменія — Азербайджан. Турнір на спрэчнай тэрыторыі

Хто не ведае, існуе так званы футбольны турнір журналістаў СНД. Кожны год ён праводзіцца ў адной з краін Садружнасці. А ў гэтым годзе арганізатары дадумаліся правесці яго ў Нагорным Карабаху, які фармальна належыць Азербайджану, а фактычна ёсць пратэктаратам Арменіі. Турнір прайшоў пад асабістым патранажам прэзідэнта сепаратысцкай рэспублікі Бака Саакяна. Перамаглі гаспадары. Аднак гэта была толькі прэлюдыя палітычнага скандалу. Як трэба было прагназаваць, Азербайджан выступіў як супраць турніру, так і яго асвятлення ў прэсе.

Хто не ведае, існуе так званы футбольны турнір журналістаў СНД. Кожны год ён праводзіцца ў адной з краін Садружнасці. А ў гэтым годзе арганізатары дадумаліся правесці яго ў Нагорным Карабаху, які фармальна належыць Азербайджану, а фактычна ёсць пратэктаратам Арменіі. Турнір прайшоў пад асабістым патранажам прэзідэнта сепаратысцкай рэспублікі Бака Саакяна. Перамаглі гаспадары. Аднак гэта была толькі прэлюдыя палітычнага скандалу. Як трэба было прагназаваць, Азербайджан выступіў як супраць турніру, так і яго асвятлення ў прэсе. Вось фрагмент каментара аднаго азербайджанскага журналіста: «Заклікаю суайчыннікаў схаваць нервы. Калі турнір правялі, то, значыць, на нейкіх палях. Выснова — палі ёсць. Ужо добра. Будзе дзе гуляць у футбол нашым дзецям».

Праз пэўны час армянскія СМІ паведамілі, што нейкія людзі з Баку прымусілі вядомага спартовага каментара Васіля Уткіна, вядучага праграмы «Футбольны клуб» на НТВ, не дэманстраваць ролік пра спаборніцтвы журналістаў, пагражаючы ў іншым выпадку не дапусціць каманду каналу на матч Азербайджан — Расія. Сам Васіль заявіў, што ніхто яму не пагражаў. Аднак, мяркуючы па яго супярэчлівых словах, ні ён, ні каманда НТВ, якая ўдзельнічала ў турніры, самі не ведалі, у якую гісторыю яны патрапілі. Цяжка прагназаваць, што магло б здарыцца, калі б менавіта дружына НТВ перамагла ў тых спаборніцтвах.

Па матэрыялах азербайджанскіх СМІ

Каментаваць