Арменія. Доктар Смерць раскалоў армян

Армянская супольнасць расколатая. Усё з прычыны намеру амерыканскага каналу HBO зняць фільм “You Don’t Know Jack (“Хто не ведае Джэка). Фільм будзе прысвечаны Джэку Кеваркяну. Так завуць амерыканскага доктара армянскага паходжання, які прапагандуе эўтаназію, і нават сам дапамагаў людзям (звычайна смяротна хворым) адправіцца на той свет. З дапамогаю прыдуманай ім машыны памерлі 130 чалавек. За гэта ён атрымаў мянушку Доктар Смерць. Сам Кеваркян быў нават асуджаны на восем гадоў. Натуральна, Галівуд не мог не звярнуць увагу на такі персанаж.

Армянская супольнасць расколатая. Усё з прычыны намеру амерыканскага каналу HBO зняць фільм “You Don’t Know Jack (“Хто не ведае Джэка). Фільм будзе прысвечаны Джэку Кеваркяну. Так завуць амерыканскага доктара армянскага паходжання, які прапагандуе эўтаназію, і нават сам дапамагаў людзям (звычайна смяротна хворым) адправіцца на той свет. З дапамогаю прыдуманай ім машыны памерлі 130 чалавек. За гэта ён атрымаў мянушку Доктар Смерць. Сам Кеваркян быў нават асуджаны на восем гадоў. Натуральна, Галівуд не мог не звярнуць увагу на такі персанаж. На ролю Кеваркяна запрасілі Аль Пачына — ужо адно гэта імя гарантуе каласальную папулярнасць. Акрамя таго, ролю адваката доктара выканае Дасцін Хофман. Што да армян, то яны не разумеюць, радавацца ім або гараваць, бо кожны чалавек на планеце даведаецца, што Доктар Смерць — этнічны армянін. У краіны безліч ворагаў, якія, натуральна, паспрабуюць прыляпіць армянам вобраз нацыі кеваркянаў. Між тым, сам Кеваркян у захапленні ад ідэі НВО. Ён нават прапанаваў стваральнікам фільма сваю дапамогу.

Па матэрыялах армянскай прэсы

Каментаваць