Арменія. Нагорны Карабах могуць прызнаць

Прадстаўнікі Арменіі і Тувалу ў ААН падпісалі заяву пра ўсталяванне дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Пікантнасць моманту палягае ў тым, што Тувалу — невялікая дзяржава, размешчаная на палінезійскіх астравах, — увосень 2011 года прызнала (ёсць падставы казаць, што не бясплатная) незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пасля гэтага Грузія разарвала дыпадносіны з Тувалу.

Прадстаўнікі Арменіі і Тувалу ў ААН падпісалі заяву пра ўсталяванне дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Пікантнасць моманту палягае ў тым, што Тувалу — невялікая дзяржава, размешчаная на палінезійскіх астравах, — увосень 2011 года прызнала (ёсць падставы казаць, што не бясплатная) незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пасля гэтага Грузія разарвала дыпадносіны з Тувалу. Цяперашні нечаканы раман Тувалу з Ерэванам выклікаў шкал спекуляцый наконт таго, што Арменія вырашыла паўтарыць трук Масквы — падкупіць палінезійцаў, каб тыя пагадзіліся прызнаць Нагорную Карабахскую Рэспубліку (НКР) — частку Азербайджана, якая з 1989 года фактычна кантралюецца армянамі. Арменія даўно марыць, аднак не можа прызнаць НКР, паколькі ў дамове краіны з АБСЕ існуе пункт — Ерэван можа афіцыйна прызнаць суверэнітэт НКР, калі спачатку гэта зробіць хоць бы адна замежная дзяржава. Цалкам магчыма, што такой дзяржавай можа стаць Тувалу.

Паводле армянскай прэсы
 

Каментаваць